Партыя БНФ » ХІХ Зьезд Партыі БНФ вылучыў 50 кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


ХІХ Зьезд Партыі БНФ вылучыў 50 кандыдатаў у дэпутаты парлямэнту

Дададзена 21.09.2019 8:45:49 | 762 праглядаў

21 верасьня ў Менску адбыўся пазачарговы XIX Зьезд Партыі БНФ. Пасяджэньне вышэйшага органа партыі не мела справаздачна-выбарчага характару і было прысьвечанае пытаньням удзелу ў выбарчай кампаніі. Зьезд БНФ традыцыйна пачаўся з супольнага выкананьня беларускага гімну “Магутны Божа”.

nch_001_49Зьезд вылучыў 50 сябраў Партыі БНФ кандыдатамі ў дэпутаты, пры гэтым па кожнай прапанаванай кандыдатуры зачытваліся характарыстыкі, адбывалася абмеркаваньне і асобнае галасаваньне. Прадстаўнікі БНФ вулучаюцца па ўсіх абласьцях краіны і ў горадзе Менску. 16 партыйцаў з гэтага сьпісу вядуць яшчэ і збор подпісаў выбаршчыкаў праз свае ініцыятыўныя групы.

Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя не разглядае гэтую кампанію як сапраўдныя выбары, але імкнецца выкарыстоўваць яе дзеля папулярызацыі сваіх каштоўнасьцяў і партыйнай праграмы:

-        “Лідзія Ярмошына напачатку кампаніі без аніякіх хітрыкаў заявіла, што выбары ёсьць інструментам прызначэньня ва ўладу. Мы бачым, што цягам кампаніі гэткі нахабны падыход кандыдатаў са спісу адміністрацыі цалкам спраўджваецца. Сябрам ініцыятыўных групаў апазыцыйных сілаў чыняць перашкоды, выносяцца папярэджаньні, у той час як кандыдатам са спісу адміністрацыі даецца зялёнае сьвятло на якія-кольвек парушэньні закона.

Па 95-й акрузе ў Менску, дзе ад Партыі БНФ вылучаюся я асабіста, на сустрэчы з праўладнай вылучэнкай Сайганавай дзяржструктуры запрашаюць выбаршчыкаў, прадстаўляючы Сайганаву ўжо як зарэгістраванага кандыдата ў дэпутаты. Такім чынам ужо на этапе збора подпісаў гэтая прэтэндэнтка карыстаецца дапамогай адміністрацыі дзяржаўных арганізацыяў. Я, натуральна, падаў скаргу на гэткае парушэньне – таму што згодна з Выбарчым кодэксам такое нахабнае ігнараваньне нормаў закона з’яўляецца падставай для скасаваньня рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Але ў акруговай камісіі маю скаргу адхілілі, таксама як і скаргі іншых нашых сябраў у іншых гарадах – менавіта дзеля такі выпадкаў улады зрабілі амаль стэрыльным склад выбарчых камісій на акруговым ўзроўні, не дапусьціўшы ў іх прадстаўнікоў БНФ ды іншых апазыцыйных партыяў і рухаў.

Натупным этапам будзе вылучэньне ва ўчастковыя камісіі, але цяпер ужо бачна, што ўлады папросту правалілі іспыт – гэтыя кампанія ўжо цяпер не можа лічыцца адпаведнай стандартам свабодных і сумленных выбараў” – сказаў Рыгор Кастусёў.

На пасяджэньні 21 верасьня Партыя БНФ прыняла шэраг іншых рашэньняў, датычных выбарчай кампаніі, у тмы ліку па арганізацыі агітацыі і вылучэньня назіральнікаў у акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі.

З нагоды ціску на Беларусь з боку Расеі і таемных перамоваў пра магчымую здачу эканамічнага сувэрэнітэту краіны Зьезд БНФ прыняў заяву “Не – зьнішчэньню беларускай незалежнасьці пад выглядам “эканамічнай інтэграцыі зь Расеяй”.

Зьезд Партыі БНФ унес зьмены ў партыйны Статут, скіраваныя на пашырэньне магчымасьці прыняцьця рашэньняў кіруючымі органамі партыі і яе арганізацыйных структур анлайн з выкарыстаньнем мэханізмаў электронай сувязі. Магчымасьць замацаваньня такіх механізмаў у статутах  прадугледжанае зьменамі ў закон “Аб палітычных партыях”, якія ў жніўні прайшлі грамадзкае абмеркаваньне і рыхтуюцца цяпер урадам да ўнясеньня ў парлямэнт.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.