Партыя БНФ » Станіславу Судніку – 65! Віншуем сябру Сойму БНФ з юбілеем!
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Станіславу Судніку – 65! Віншуем сябру Сойму БНФ з юбілеем!

Дададзена 21.09.2019 8:42:46 | 518 праглядаў

Сябра Сойму Партыі БНФ, шматгадовы кіраўнік Лідзкай арганізацыі Беларускага Народнага Фронту, адзін з фронтмэнаў нацыянальнага адраджэньня на Лідчыне і цяперашні правадыр мясцовага патрыятычнага руху, якія яднае сябраў розных нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў – Станіслаў Суднік адзначе сёньня 65-ты дзень нараджэньня. Віншуем!

А вось як кажа пра юбіляра журналіст  Беларускае Радыё Рацыя Барыс Баль:

СуднікАпантаны ў сваю справу чалавек жыве ў Лідзе. Гэта пісьменнік і журналіст, культуролаг і грамадскі дзеяч, выдавец і шчыры наш сябра Станіслаў Суднік, якому 21 верасня спаўняецца 65 гадоў з дня нараджэння.

Той самы Станіслаў Суднік, які некалі ў Казахстане выдаваў беларускамоўную газету “Рокаш”, які выдаў “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік” і “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8 тысяч слоў разам з Сяргеем Чыславым і “Шыхтавы статут Беларускага войска”.

Той самы Станіслаў Суднік, які напісаў і надрукаваў шэраг паэтычных зборнікаў. Сярод якіх – “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”, “Лідскія скрыжалі”, “Літва”, які сёння рэдагуе ў Беларусі газету ТБМ “Наша слова” і рэгіянальны часопіс “Лідскі летапісец”, які… спіс гэты можна доўга працягваць.

А яшчэ Станіслаў Суднік – падпалкоўнік, ён ўзнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” і ордэнам “За службу Радзіме”. А я яму сёння, калі б гэта было ў маіх сілах, даў бы яшчэ званне заслужанага работніка культуры Беларусі і ўзнагародзіў бы яго ордэнам Францыска Скарыны, а таксама Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь за яго грамадскую і літаратурную дзейнасць. Ён даўно гэтага заслугоўвае.

Шчыра кажучы, калі б на кожны раён у Беларусі па адным Станіславу Судніку – Беларусь была б іншай. Станіслаў Суднік прывык рабіць усё сам. Штотыднёва ён выдае “Наша слова” на 8 старонках, рыхтуе літаратурныя альманахі, ушаноўвае паўстанцаў мінулых стагоддзяў, наладжвае прэзентацыі новых кніг, займаецца перакладамі і г.д. – усяго пералічыць немагчыма. Станіслаў Суднік родам з вёскі Сейлавічы Нясвіжскага раёна.

Але родную Нясвіжчыну ён таксама не забывае. Мясцовыя вертыкальшчыкі яго там нават баяцца, бо ім прасцей сядзець у Нясвіжы і нічога не рабіць, не думаць, не вырашаць. Але ціха сядзець ім Станіслаў Суднік не дае. Ён іх пастаянна трывожыць сваімі ідэямі і задумкамі, мерапрыемствамі і прапановамі. Ён і для роднай Нясвіжчыны пачаў выдаваць літаратурныя і гісторыка-краязнаўчыя альманахі. Павінны ж і землякі паказвацца ў людзі, друкаваць свае літаратурныя і краязнаўчыя творы. Адна з кніг Станіслава Судніка На радзіме трох паэтаў у вёсцы Зачэпічы на Дзятлаўшчыне Задумак у Станіслава Судніка безліч. Вельмі хацелася б, каб ён ніколі не старэў ні душой, ні целам, а заўсёды заставаўся такім жывым, апантаным, канкрэтным і надзейным ва ўсіх сваіх і нашых беларускіх справах. І ўсё новае задуманае здзейснілася б. З юбілеем цябе, Станіслаў!

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

 

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.