Партыя БНФ » Алена Талстая, вылучаная кандыдатам у дэпутаты ад БНФ: “Нельга праектаваць на дзяцей старыя метады выхавання”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Алена Талстая, вылучаная кандыдатам у дэпутаты ад БНФ: “Нельга праектаваць на дзяцей старыя метады выхавання”

Дададзена 26.09.2019 12:11:12 | 222 праглядаў

Здарэнне ў Гомельскай школе – гэта люстэрка стану спраў у дзяржаве. Калі ў грамадстве дамінуе грубасць і нетактоўнасць, якія падтрымліваюцца кіраўніком дзяржавы, нічога добрага чакаць не даводзіцца.

Паводзіны настаўніцы, якая без пагроз з ужываннем ненарматыўнай лексікі не можа справіцца з 4-класнікам, сведчыць пра патрэбу мяняць у адукацыі падыход да навучальнага і выхаваўчага працэсу, кажа былая настаўніца і сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам” Алена Талстая, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ад Партыі БНФ па Паўднёва-Заходняй акрузе № 99 ў Менску:

Алена Таўстая– Канешне, настаўніца паказала абсалютную непедагагічнасць, але тую сістэму трэба мяняць цалкам. Да дзяцей павінен быць іншы падыход. Вырасла новае пакаленне. Нельга на іх праектаваць тыя метады выхавання, якія дэманструе Лукашэнка. Ён прывык, што яго дралі за вушы, ён гэтак жа вёў сябе са сваімі дзецьмі. І гэтую ж схему ён праектуе на ўсіх беларускіх дзяцей.

Паводле Алены Талстой, забарона мабільнікаў у школе – гэта забарона на абарону дзіцяці, нягледзячы на тое, што аднадушша ў гэтым пытанні няма.

Цалкам матэрыял слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.