Партыя БНФ » Перадвыбарчы сьпіс Партыі БНФ: зьезд вылучыў 50 кандыдатаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Перадвыбарчы сьпіс Партыі БНФ: зьезд вылучыў 50 кандыдатаў

Дададзена 24.09.2019 11:12:30 | 347 праглядаў

Рашэньнем пазачарговага XІХ Зьезду Партыі БНФ кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вылучана 50 сябраў партыі. Фронтаўскія кандыдаты вылучаюцца па ўсіх абласьцях краіны і ў Менску.

бнф logo

У сталіцы вылучаецца 17 кандыдатаў ад БНФ, у Віцебскай і Гарадзенскай вабласьцях – па 7, у Магілёўскай, Менскай і Гомельскай – па 5, у Берасьцейскай вобласьці – 4 кандыдаты. Сярод іх 16 партыйцаў зарэгістравалі ініцыятыўныя групы дзеля вылучэньня дадаткова і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

Зьезд Партыі БНФ вылучыў кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў:

Па Берасьцейскай вобласьці:

1. Берасьцейская-Цэнтральная акруга № 2 – Амельянчук Ірына Мікалаеўна (1960), інжынер-будаўнік, праваабаронца, кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы абароны жывёлаў, якая працуе інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Адкрытага акцыянернага таварыства “Будгаз, г. Брэст”.

2. Берасьцейская-Памежная акруга № 4 – Шарэнда-Панасюк Паліна Сяргееўна (1975), перакладчык з польскай мовы, выступала супраць будаўніцтва ў Берасьці акумулятарнага завода, неаднаразова затрымлівалася.

3. Баранавіцкая-Заходняя акруга № 5 – Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч (1950), індывідуальны прадпрымальнік.

4. Белавежская акруга № 8 – Сафін Артур Раісавіч (1988), настаўнік, працуе прадаўцом у ААТ “МаркетЛіга”.

Па Віцебскай вобласьці

5. Віцебская-Горкаўская акруга № 17 – Ільінец Аляксандр Ігаравіч, (1976), пекар,  часова не працуе.

6. Віцебская-Чкалаўская акруга № 18 – Гаўруцікаў Аляксей Аляксандравіч (1957), юрыст, які працуе вядучым юрысконсультам ПГУП «ВитоптЭлектро»

7. Віцебская-Чыгуначная акруга № 19 – Сіманковіч Уладзімір Альфрэдавіч,  (1965), часова не працуе.

8. Віцебская-Кастрычніцкая акруга № 20 – Кійко Уладзімір Уладзіміравіч, (1981), дырэктар ТАА «Центориум», арганізоўваў у Віцебску святкаванне 100-годдзя БНР.

9. Гарадоцкая акруга № 21 – Смолікаў Канстанцін Эдуардавіч, (1971), рамеснік, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

10. Наваполацкая акруга № 24 – Дамаскіна Вольга Фёдараўна, (1973), дырэктар установы “Інфармацыйна-культурны цэнтр “ІніцыАрт”, працавала раней у Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, адкуль у 2016 годзе была звольненая напярэдадні мінулых выбараў ў палату прадстаўнікоў, сябра Сойму Партыі БНФ.

11. Аршанская гарадзская акруга № 25 – Казлоў Дзмітрый Алегавіч, (1988), часова не працуе.

Па Гомельскай вобласьці

12. Гомельская-Юбілейная акруга № 31 – Касавараў Арцём Сяргеевіч, (1996), вучыцца на географа ў Гомельскім Дзяржаўным Універсітэце ім. Ф.Скарыны, сябра Сойму Партыі БНФ і адзін з лідэраў Моладзі БНФ.

13. Гомельская-Сяльмашаўская акруга № 32 – Раманаў Васіль Вастльевіч, (1962), лекар артапед-траўматолаг ў  Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклініцы.

14. Калінкавіцкая акруга № 41 – Зайцава Тамара Аляксееўна, (1958), пенсіянэрка.

15. Мазырская акруга № 42 – Бандарэнка Міхаіл Васільевіч, (1994), лесар-мантажнік РУП «Мазырпрамбуд».

16. Сьветлагорская акруга № 46 – Савіч Дзмітрый Ігаравіч, (1983), часова не працуе.

Па Гарадзенскай вобласьці:

17. Гарадзенская-Цэнтральная акруга № 51 – Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, (1980), рамесьнік, намесьнік старшыні Партыі БНФ, адзін з арганізатараў сёлетняга Дня Волі ў Гародні.

18. Гарадзенская-Сельская акруга № 53 – Губарэвіч Максім Фёдаравіч, (1983), спецыяліст па продажах ААТ “Сіці-Бел”.

19. Лідзская акруга № 55 – Пантус Сяргей Іванавіч, (1974), кіраўнік Лідскай арганізацыі БНФ, сябра Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

20. Нёманская акруга № 56 – Ашурак Вітольд Міхайлавіч, (1970), будаўнік, сябра Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

21. Замкавая акруга № 57 – Мусаеў Мурат Аруджавіч. (1995), працуе прадаўцом у ІТАА “Связной БЕЛ”.

22. Слонімская акруга № 58 – Марчык Віктар Іванавіч. (1966), вартаўнiк у дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Слонімскі лясгас», раней працаваў на слонімскай птушкафабрыцы, адзін з арганізатараў пратэстаў у Слоніме супраць дэкрэту №3.

23. Шчучынская акруга № 60 – Трафімчык Сяргей Аляксандравіч, (1971), раней працаваў на шклозаводзе, часова не працуе, сябра Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

Па Менскай вобласьці:

24. Салігорская акруга № 68 – Батуеў Павел Сяргеевіч, (1982), працуе ў Польшчы інжынерам па абслугоўванні вытворчых ліній на хімічным заводзе, сябра Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

25. Маладзечанская гарадзская акруга № 72 – Маркаў Андрэй Віктаравіч, (1992), індывідуальны прадпрымальнік.

26. Вілейская акруга № 74 – Сюдак Аляксей Валер’евіч, (1980), краязнаўца, сябра Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

27. Лагойская акруга № 75 – Дабратвор Ільля Мікалаевіч, (1981), месца працы: ІП Дабратвор І.М. Шматдзетны бацька.

28. Заслаўская акруга № 77 – Рабцаў Валер Мікалаевіч, (1970), абаронца Курапатаў.

Па Магілёўскай вобласьці:

29. Бабруйская-Першамайская акруга № 79 – Чыгір Арсеній Віктаравіч, (1992), рабочы-друкар фабрыкі «Чырвоны харчавік».

30. Крычаўская акруга № 83 – Каранкевіч Валер Міхайлавіч, (1955), намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама, кіраваў аграпрамысловым аб’яднаннем, цяпер пенсіянэр.

31. Магілёўская-Ленінская акруга № 84 – Фамін Сяргей Аляксандравіч, (1964), праваабаронца.

32. Магілёўская-Цэнтральная акруга № 85 – Салаўёва Надзея Уладзіміраўна, (1979), маці Ялінкі Салаўёвай, якая адзіная навучалася па-беларуску ў Магілёве і сёлета скончыла школу.

33. Шклоўская акруга № 90 – Мяцеліца Мікалай Міхайлавіч, (1968), працуе спецыялістам па продажы ў ІП Мяцеліца А. Г.

Па Менску:

34. Аўтазаводзская акруга № 92 – Жораў Дзяніс Леанідавіч, (1983), працуе ў гандлёва-вытворчым прадпрыемстве “АРТ-Трыа”.

35. Купалаўская акруга № 95 – Кастусёў Рыгор Андрэевіч, (1957), старшыня Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім, экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта.

36. Чкалаўская акруга № 96 – Юшкевіч Аксана Ўладзіміраўна, (1989), індывідуальны прадпрымальнік.

37. Кастрычніцкая акруга № 97 – Наглін Мікіта Віктаравіч, (1985), працуе электрамэханікам у менскім мэтрапалітэне, мае вышэйшую адукацыю – скончыў Авіяцыйную акадэмію па спецыяльнасці «бортінжынер».

38. Грушаўская акруга № 98 – Войніч Андрэй Сяргеевіч, (1981), працуе слесарам у прадпрыемстве ТэрмаСпецБуд.

39. Паўднёва-Заходняя акруга № 99 – Талстая Алена Уладзіміраўна, (1967), фізік, працавала ў НДІ ЭВМ Акадэміі навук

40. Ясенінская акруга № 100 – Меляшкевіч Юрый Віктаравіч, (1982), Намеснік старшыні Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, сябра Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

41. Каменнагорская акруга № 101 – Церашкова Алена Аляксандраўна, (1977), сківічна-тваравы хірург у 11-м шпіталі ў Менску.

42. Заходняя акруга № 102 – Астроўскі Васіль Уладзіміравіч, (1954), пенсіянэр.

43. Пушкінская акруга № 103 – Юхневіч Павел Анатольевіч, (1984), спецыяліст па продажах у ААТ “Карышна”.

44. Кальварыйская акруга № 104 – Вінярскі Максім Аляксандравіч, (1981), часова не працуе.

45. Старавіленская акруга № 105 – Жораў Васіль Яўгенавіч, (1965), часова не працуе.

46. Коласаўская акруга № 106 – Макрыцкі Дзмітрый Сяргеевіч, ()Моладзь БНФ.

47. Усходняя акруга № 107 – Касьпяровіч Дзмітрый Анатольевіч, (1982), індывідуальны прадпрымальнік, былы палітвязень (атрымаў тэрмін за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг над Мінгарвыканкамам), старшыня Мінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ.

48. Каліноўская акруга № 108 – Гушча Васіль Сьцяпанавіч, (1972), машыніст крана.

49. Уручская акруга № 109 – Мікалайчык Вольга Аляксандраўна, (1968), кінарэжыэрка, часова не працуе.

50. Партызанская акруга № 110. – Чарняк Арцём Сяргеевіч, (1996), абаронца Курапатаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.