Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Лібералізацыі не адбылося”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Лібералізацыі не адбылося”

Дададзена 27.09.2019 11:11:48 | 251 праглядаў

Арганізацыі, якія ўваходзяць у кампанію назірання «Права выбару», лічаць, што ў Беларусі за мінулыя два гады не адбылося пазітыўных змен у бок дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства і выбарчага працэсу.

З гэтай прычыны кампанія выступае супраць надання беларускай дэлегацыі статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы.

Рыгор КастусёўЯк адзначае старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, ужо на першым этапе выбараў улады паказалі, што лібералізацыі не адбылося:

– Мы ўжо бачым, што пры фармаванні тэрытарыяльных акруговых камісій адбыліся парушэнні беларускага заканадаўства. Прадстаўнікі палітычных арганізацый, якія ўваходзяць у кампанію „Права выбару”, амаль не прадстаўлены ў тэрытарыяльных і акруговых камісіях, або прадстаўлены па самаму мінімуму, меней чым Партыя БНФ у 2016 годзе. Гэта адназначна кажа пра тое, што выбарчая кампанія зноўку будзе праведзена па сцэнарыю мінулых кампаній, або нават больш жорсткаму сцэнарыю па прызначэнню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў -
сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Як дадаў Рыгор Кастусёў, арганізацыі, што ўваходзяць у кампанію назірання «Права выбару», у тым ліку і Партыя БНФ лічаць, што акрамя дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства Беларусь павінна на роўных умовах з іншымі краінамі ўваходзіць у Раду Еўропы паўнапраўным сябрам пасля выканання абавязковых для гэтага ўмоваў, уключна з мараторыем на смяротнае пакаранне і прызнаннем вяршэнства Еўрапейскага суду па правах чалавека.

Арганізацыі, што ўваходзяць у нацыянальную кампанію назіраньня за выбарамі прынялі заяву датычна цяперашняй немагчымасьці ўдзелу Палаты прадстаўнікоў ў парламенцкай асамблеі Рады Еўропы праз невыкананьне ўмоваў для ўдзелу гэтай арганізацыі.

Заява Рады кампаніі назірання “Права выбару”

Арганізацыі, што ўваходзяць у кампанію назірання “Права выбару” (Беларускі Народны Фронт (Партыя БНФ), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) (БСДП), ПАГА «Рух «За Свабоду», Аб’яднаная Грамадзянская партыя (АГП), Беларуская партыя «Зялёныя», аргкамітэт Партыі Свабоды і Прагрэсу (ПСП), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП)) лічаць, што ў Беларусі за мінулыя 2 гады  не адбылося ніякіх пазытыўных зменаў у бок дэмакратызацыі выбарчага  заканадаўства і выбарчага працэсу.

У той жа час уводзяцца новыя законы, што абмяжоўваюць свабоду сходаў, свабоду слова, працягваюцца атакі з боку сілавых структураў на незалежных журналістаў. 
З гэтай прычыны мы выступаем катэгарычна супраць надання статусу беларускай дэлегацыі як спецыяльна запрошанага у ПАРЕ.

Лічым, што Беларусь павінна на роўных умовах з іншымі краінамі ўваходзіць у ПАСЕ паўнапраўным сябрам пасля выканання абавязковых для гэтага умоваў, уключна з  мараторыем на смяротнае пакаранне і прызнаннем вяршынства Еўрапейскага суду па правах чалавека.  Выкананне гэтых пунктаў дасць новыя магчымасці для беларускіх грамадзянаў у абароне сваіх правоў і свабодаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.