Партыя БНФ » За час кіравання Лукашэнкі на Слонімшчыне ў выбарчыя камісіі трапіў толькі адзін чалавек ад дэмакратычнай апазыцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


За час кіравання Лукашэнкі на Слонімшчыне ў выбарчыя камісіі трапіў толькі адзін чалавек ад дэмакратычнай апазыцыі

Дададзена 28.09.2019 9:01:21 | 228 праглядаў

Слонімец Павел Севасцьян, як кіраўнік мясцовай суполкі грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”, падаў у Слонімскі райвыканкам спіс з 11 сябраў грамадскага аб’яднання для ўключэння іх ва ўчастковыя камісіі на выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.

Цяпер грамадскі актывіст чакае адказу, бо яго вельмі цікавіць: каго ж сёлета нарэшце ўключаць ва ўчастковыя камісіі?

Павал Севасьцян (2)Рэч у тым, як сказаў Павел Севасцьян, за час прэзідэнцтва Лукашэнкі, ва ўчастковыя камісі ў Слонімскім раёне падаваліся больш за 50 чалавек ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, але за ўсе гэтыя гады аднойчы трапіў ва ўчастковую камісію толькі адзін чалавек. Больш ніколі нікога не ўключалі. “Калі цяпер такое паўторыцца, то ўжо вядома, якія будуць вынікі выбараў. Таму ўдзел у іх ужо можна не прымаць”, – сказаў старшыня Слонімскай суполкі ГА БНФ “Адраджэньне” Павел Севасцьян.

Паводле рэгіянальнага сайта “Гарадзенская Вясна

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.