Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Нашая Каманда’28 аб’ядноўвае шырокі спэктр арганізацыяў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Нашая Каманда’28 аб’ядноўвае шырокі спэктр арганізацыяў”

Дададзена 01.10.2019 12:06:25 | 187 праглядаў

Вадзім Саранчукоў, адзін з лідэраў кампаніі назірання “Права выбару” распавёў пра досьвед шчыльнага супрацоўніцтва людзей з розных партыяў ды арганізацыяў у Гародні:

“Гарадзенская каманда выйшла на новы этап. Мы тры гады да яго рыхтаваліся. Мы вучыліся верыць і давяраць адзін адному. Мы разам планавалі і праводзілі акцыі і кампаніі, будавалі планы і рэалізоўвалі іх. Распрацоўвалі канцэпцыі для нашага краю: ад экалогіі і добраўпарадкавання двароў да пенсійнай рэформы, ЖКГ і Нацыянальнай бяспекі.

У 2019-ты год мы прыйшлі камандай паплечнікаў з усяго спектру. Некалькі дзесяткаў розных партый і арганізацый, беспартыйных і грамадскіх актывістаў даверылі мне прадставіць Гродна ў выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў.

Мы – гарадзенцы і гэта асноўная наша матывацыя, каб аб’яднацца. Мы маем план для нашага рэгіёна, бачанне, якой наша Гародня сустрэне свой 900 дзень народзінаў.

Мы не ўбудаваны ў сістэму, не падкантрольныя адміністрацыі, таму адкрыты для кожнага і кожнага чакаем побач.

Мы – голас нашага Краю! Голас кожнага і мы прыйшлі надоўга”.

Каманда’28 рыхтуецца да актыўнага татальнага назірання ў межах кампаніі “Права выбару” на выбарчай акрузе №51 (Цэнтральная) у Гародні.

69867729_10205909865541475_2352543846480478208_n

Фота: Вадзім Саранчукоў

Паводлек сайта кампаніі Права Выбару

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.