Партыя БНФ » Вадзім Саранчукоў: “Подпісы за БНФ ставяць людзі рознага ўзросту”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Саранчукоў: “Подпісы за БНФ ставяць людзі рознага ўзросту”

Дададзена 01.10.2019 12:12:09 | 405 праглядаў

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў адзначае, што людзі чакаюць зменаў.

– Штодня мы ставім пікеты ў Гародні. Правакацый нейкіх не было, можа быць з-за таго, што вялікая група стаіць, можа быць нейкія іншыя чыннікі. Рэакцыя людзей пазітыўная.

Прадстаўнікі Партыі БНФ вылучылі ў гарадзенскія ўчастковыя камісіі амаль паўсотні сваіх сяброў. Вадзім Саранчукоў распавядае пра вылучаных у камісіі гарадзенцаў:

– Сканцэнтраваліся на двух гарадзенскіх акругах, цалкам вылучылі ва ўсе камісіі 51-й акругі, таксама на 49-ю. Агулам пададзена каля 50-ці пратаколаў вылучэння нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Згодна заканадаўству партыя можа вылучаць выключна сваіх сяброў, таму ўсе гэтыя людзі з’яўляюцца сябрамі Партыі БНФ. На сённяшні дзень гэта даўнія сябра, а таксама тыя, якія запісаліся да нас на пікетах. Вобразу, што гэта студэнт або непрацуючы пенсіянер няма, гэта рабочыя, служачыя, навукоўцы і студэнты таксама.

Вадзім Саранчукоў упэўнены, што цягам бліжэйшага тыдня ўдасца сабраць 1000 подпісаў і стаць кандыдатам у дэпутаты. Каманда мае намер выстаўляць пікеты ў цэнтры Гародні на вуліцы Савецкай.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.