Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў: “Няма даверу да слоў кіраўніка Беларусі і МЗС”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў: “Няма даверу да слоў кіраўніка Беларусі і МЗС”

Дададзена 02.10.2019 12:01:10 | 366 праглядаў

“Няма даверу да слоў кіраўніка Беларусі і міністра замежных спраў” – так старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адрэагаваў на апошнія запэўніванні беларускіх уладаў аб тым, што перамовы аб паглыбленні інтэграцыі з Расеяй не нясуць ніякай пагрозы для незалежнасці Беларусі.

Рыгор Кастусёў (2)– Мы ад Аляксандра Лукашэнкі чуем ужо колькі год, што не хвалюйцеся, Беларусь у склад Расеі не ўвойдзе. Але мы з другога боку бачым выказванні і дзеянні расейскіх уладаў да суседніх краінаў. Яшчэ ў 2012 годзе, калі размова заходзіла пра Крым, усе казалі: да ну, такога быць не можа. І нават расейскі бок казаў, што Расея не прэтэндуе на Крым. Прайшло два гады, у 2014 Крым становіцца ўжо расейскім. Таму словы і расейскага боку, і Аляксандра Лукашэнкі на самой справе не пацвярджаюцца практыкай.

Расея хацела ўключыць у праграму паглыбленай інтэграцыі непрымальныя для Беларусі палажэнні. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв’ю расейскаму агенцтву РБК. Да прыкладу, меркавалася стварыць нейкія наднацыянальныя структуры, што не адпавядае палажэнням Саюзнай дамовы. У той жа час, на думку Макея, бакі павінны засяродзіцца на вырашэнні гандлёва-эканамічных пытанняў. Гэта ў першую чаргу кошты на нафту і газ ды праблема так званага «падатковага манеўру» Расеі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.