Партыя БНФ » У Гародні прадстаўнікоў апазыцыі не ўключылі ў склад участковых камсій
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні прадстаўнікоў апазыцыі не ўключылі ў склад участковых камсій

Дададзена 02.10.2019 12:02:37 | 364 праглядаў

У Гародні прайшло фармаванне ўчастковых выбарчых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў у адміністрацыях Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў. Сфармавана 137 выбарчых камісій. Сябры апазіцыйных партый, якія маглі б прадухіліць фальсіфікацыі, уключаны не былі.

Гародня Сьцяг (2)Назіральнік кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель прысутнічаў падчас фармавання выбарчых камісій у Кастрычніцкай адміністрацыі Гародні:

– Уключаных ад апазіцыі ў склад участковых камісій па Кастрычніцкаму раёну Гародні няма. 89% УКВ створаны з прошлых складаў камісій. Ёсць такое, што амаль на 80% змянілася камісія, дзесьці яна на палову змянілася. Будзем бачыць, зараз пройдуць першыя арганізацыйныя сходы гэтых створаных участковых камісій і першыя іх пасяджэнні.

Назіральнікі заўважылі вельмі слабую актыўнасць палітычных партый і грамадзян у выбарчым працэсе. Амаль няма канкурэнцыі за месца ў складзе выбарчых камісій. Як і ў папярэднія гады сябры Партыі БНФ не былі ўключаны ў склад выбарчых камісій Гародні ў абодвух раёнах.

Кажа прадстаўнік кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” Віктар Сазонаў: – Па Партыі БНФ абсалютна ўсе заяўкі былі адкінутыя. Як сцвярджала камісія, пратаколы былі аформлены з памылкамі. Менавіта ўказвалася на тое, што не было ўказана належным чынам акруговая камісія, а былі ўказаныя толькі ўчасткі. Па 51 участку, дзе ідзе Вадзім Саранчукоў, Ленінская адміністрацыяй разглядаліся пратаколы ад БНФ, менавіта ў гэтай 51-й акрузе, было пададзена 21 заяўка ад БНФ і ўсе яны былі адкінутыя.

Сябры Партыі БНФ плануюць падаць скаргу ў суд па прычыне неўключэння сваіх сябраў у склад выбарчых камісій.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.