Партыя БНФ » Тамару Шчапёткіну ізноўку не ўключылі ў выбарчую камісію
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Тамару Шчапёткіну ізноўку не ўключылі ў выбарчую камісію

Дададзена 03.10.2019 7:17:52 | 295 праглядаў

Журналістка Тамара Шчапёткіна з Бярозы, адна з чатырох прэтэндэнтаў, накіраваных Партыяй БНФ у сябры ўчастковай выбарчай камісіі Пружанскай выбарчай акругі №9, не змагла ў чарговы раз трапіць у камісію.

img_20191002_162239-833x400У Бярозе з 60-ці выбарчых камісій толькі ў адной №55, куды была накіравана Шчапёткіна, адбыўся конкурс. З 22 прэтэндэнтаў адабралі патрэбных 19, кажа доўгатэрміновы назіральнік Сяржук Русецкі:

– Ужо на працягу гадоў 10 ці 15 так і „не можам набрацца досведу” каб патрапіць ва ўчастковую выбарчую камісію. Характарыстыка, якія давалася на спадарыню Шчапёткіну, аказалася, што яна супрацоўнічае з замежным Радыё Рацыя, неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці з працу без акрэдытацыі.

У камісію №55 шляхам адбора трапілі толькі дасведчаныя ў выбарчых справах і надзейныя таварышы, многія з іх – супрацоўнікі райвыканкама. Як высветлілася з характарыстык, што давалі на пасяджэнні райвыканкама:

– Спецыяліст добра ведаючы выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь, удзельнічаў у выбарчых кампаніях.

– Мае вялікі досвед удзелу ў выбарчых камісіях разнастайнага ўзроўню. 

Паводле Сяржука Русецкага, Тамара Шчапёткіна мае намер абскардзіць неўключэнне ў выбарчую камісію.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.