Партыя БНФ » Замест праверкі па скарзе на дзеючую дэпутатку – папярэджанне лідэру БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Замест праверкі па скарзе на дзеючую дэпутатку – папярэджанне лідэру БНФ

Дададзена 03.10.2019 7:34:24 | 246 праглядаў

Ініцытыўнай групе па вылучэнні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва кандыдатам у дэпутаты па акрузе №95 вынесенае папярэджанне за парушэнне парадку збора подпісаў падчас пікетаў.

Як адзначаецца, падставай для папярэджання стала “выкарыстанне падчас пікета інфармацыі, якая не датычыцца вылучэння кандыдатам у дэпутаты“, а менавіта — “інфармаванне грамадзян пра дзейнасць Партыі БНФ”.

deputat_kaПапярэджанне было вынесенае пасля таго, як камісія разглядзела і адхіліла скаргу Рыгора Кастусёва на парушэнні з боку ініцыятыўнай групы праўладнай вылучэнкі Сайганавай: дзяржаўныя арганізацыі ладзяць сустрэчы з ёй і аказваюць дапамогу ў зборы подпісаў, пры гэтым адміністрацыя на тэрыторыі акругі ўжо цяпер прадстаўляюць Сайганаву як кандыдата ў дэпутаты.

З тэкстам рашэння можна азнаёміцца ТУТ.

Раней на гэты інцыдэнт звярталі ўвагу і “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Сапраўды Таццяна Іванаўна Сайганава з’яўляецца дзеючай дэпутаткай Парламента. Але называць сябе кандыдатам у дэпутаты Сайганава ў аб’яве пра сустрэчу 11 верасня відавочна паспяшалася. З 8 верасня па 7 кастрычніка праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, таму такія асобы могуць называць сябе толькі прэтэндэнтамі ў кандыдаты дэпутаты або вылучэнцамі.

“Цікава працуе акруговая камісія №95. Пры разглядзе маёй скаргі нават і не падумалі запрашаць мяне на пасяджэнне камісіі, хоць я загадзя папярэдзіў аб сваім намеры прысутнічаць. Па факту яўнага парушэння заканадаўства з боку спадарыні Сайганавай камісія не заўважыла. І ў той жа час “аператыўненька” спрацавалі па факту збору подпісаў сябрам маёй ініцыятыўнай групы А.Талстыкам, пры гэтым, нават, не папярэдзіўшы мяне аб пасяджэнні”, — каментуе сітуацыю старшыня партыі Рыгор Кастусёў.

Таксама паведамляецца пра яшчэ адно папярэджанне ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты сябры Партыі БНФ Валерыя Рабцава.

Папярэджанне было вынесена камісіяй Заслаўскай выбарчай акругі №77 на падставе інфармацыі з Бараўлянскага аддзела міліцыі. Інцыдэнт адбыўся  каля ўстановы “Паедзем-Паядзім”. З тэкстам рашэння камісіі можна азнаёміцца ТУТ.

“Механізм вынясення папярэджання аналагічны таму, што выкарыстоўваўся пры вынясенні папярэджанняў іншым вылучэнцам дэмакратычных сілаў: ахова рэстарацыі ўчыніла бойку каля пікету і спрабавала перашкодзіць збору подпісаў, пра што была пададзеная скарга — і акруговая камісія вынесла папярэджаньне самому дэмакратычнаму вылучэнцу, а не тым хто перашкаджаў збору подпісаў”, — піша партыя БНФ.

А вось відэазапіс таго, як ахова рэстарацыі перашкаджала збору подпісаў: 

 

Як паведаміла euroradio.fm старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына за час збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі вынеслі больш за 20 папярэджанняў. У асноўным яны звязаны з “няправільнымі” пікетамі, дзе патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты не проста збіраць подпісы, але і агітуюць за сваё абранне. А гэта быццам бы забаронена да таго, як кандыдат у дэпутаты будзе зарэгістраваны.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.