Партыя БНФ » У Слоніме ва ўчастковых камісіях не будзе прадстаўнікоў БНФ: “Няма вопыту – не ўключаць”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме ва ўчастковых камісіях не будзе прадстаўнікоў БНФ: “Няма вопыту – не ўключаць”

Дададзена 04.10.2019 12:05:37 | 164 праглядаў

У Слоніме ў мясцовым райвыканкаме 2 кастрычніка адбылося фармаванне ўчастковых камісій па выбарах у Палату прадстаўнікоў.

СлонімСфармавана 49 выбарчых камісій по Слоніме і Слонімскім раёне.

11 сябраў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія маглі б прадухіліць фальсіфікацыі, уключаны не былі.

Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, кіраўнік мясцовай суполкі БНФ Павел Севасцьян пасля пасяджэння Слонімскага райвыканкама сказаў, што далей у выбарах удзельнічаць сэнсу няма.“Поўная і нахабная фальсіфікацыя выбараў ужо пачалася. Прытым, адкрытая і бессаромная Павал Севасьцян (2)фальсіфікацыя. Таму што фармаванне ўчастковых камісій загадзя было спланаванае і спісы ўсіх сяброў камісіі даўно надрукаваныя і, відаць, ужо пададзеныя ў Гародню. Ключавымі словамі падчас пасяджэння былі словы “Няма вопыту – не ўключаць!”. І ўсе па камандзе галасавалі “за”.

Яшчэ адзін сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк адзначыў, што ў камісіі ўвайшлі амаль усе ранейшыя сябры камісій, якія маюць вопыт у фальсіфікацыі выбараў.” “Напрыклад, тая ж Таццяна Юнга, з якой я ўжо год разбіраюся ў розных існстанцыях, пасля таго, як яна сфальсіфікавала вынікі падліку галасоў падчас апошніх выбараў у мясцовыя саветы на Незалежным выбарчым участку № 10 у Слоніме. Яе зноў уключылі ў камісію на гэты самы ўчастак” – сказаў Алесь Масюк.

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна”

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.