Партыя БНФ » Ва ўчастковыя камісіі ўключылі толькі пяцёх з 250 вылучэнцаў ад БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ва ўчастковыя камісіі ўключылі толькі пяцёх з 250 вылучэнцаў ад БНФ

Дададзена 03.10.2019 8:37:34 | 478 праглядаў

Кампанія назіраньня «Права выбару» заявіла, што фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій прайшло «не дэмакратычна і не адкрыта». Колькасьць апазыцыйных сябраў ва ўчастковых камісіях – рэкордна малая за ўвесь час назіраньняў.

Ад Партыі БНФ і Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” агулам былі вылучаны больш за 250 прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі (у тым ліку 201 чалавек – ад партыі).

Улады ўключылі ў склад участковых выбарчых камісіў толькі 5 чалавек з больш чым 200 асобаў, вылучаных Партыяй БНФ. Для параўнаньня – ад праўладнай РППС у камісіях будзе працаваць болш за тысячу чалавек, амаль усе што вылучаліся.

Бачна, што па ўсёй Беларусі ў склад камісій ад апазіцыйных палітычных партый увайшлі толькі 21 чалавек з 3 784, што складае толькі 0,55%. Як заўважылі аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, гэта самы горшы паказчык за ўсе папярэднія выбарчыя кампанія. Так, у 2016 годзе ад апазіцыйных палітычных партый было прадстаўлена ва ўчастковых выбарчых камісій 53 чалавекі, у 2012 — 61, а ў 2008 — 48. Гэта ўдвая, а то і ўтрая меней за папярэднія парламенцкія кампаніі паведамляе кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

УВК

Міжпартыйная кампанія назіраньня “Права выбару” вылучала прадстаўнкоў у камісіі там, дзе будзе арганізаваны татальны маніторынг падчас галасаваньня і падліку галасоў.

«Камісіі сфармаваныя паводле загадзя падрыхтаванага сцэнару ўладаў, а гэта дае вялікую імавернасьць, што падлік галасоў і яго вынікі будуць загадзя падрыхтаванымі. Нічога новага, на жаль, мы ў гэтай кампаніі не пабачым. Асноўная наша задача — зафіксаваць усе гэтыя парушэньні і данесьці як да мага большай колькасьці грамадзянаў тое, як фальсыфікуюць выбары ў Беларусі і мясцовыя выканкамы, і выбаркамы», — сказала сябра сакратарыяту «Права выбару», сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Вылучалі 401 кандыдата ў сябры камісій

Усяго па краіне ў склад участковых выбарчых камісій ад дэмакратычных арганізацый у межах кампаніі “Права выбару” вылучалі 401 чалавека ў 17 акругах. То бок сваіх прыхільнікаў дэмакратычныя сілы вылучылі больш як у 60% камісій. Аднак уключылі толькі траіх — у Берасьці аднаго (прапаноўвалі 41) сябра Партыі БНФ і ў Воршы двух сяброў АГП (прапаноўвалі 19).

«Гэта меней за 1 адсотак уключаных ад вылучаных. У фантомных праўладных арганізацый будзе 99,9%», — сказаў нацыянальны каардынатар «Права выбару», намесьнік старшыні БСДП «Грамада» Аляксей Сігаеў.

У Менску ня трапіў ніводзін

У Менску ў выбаркамы не ўключылі ніводнага кандыдата ад дэмакратычных сілаў з прапанаваных 124 па пяці акругах.

«Яны прайшлі навучаньне, некаторыя былі дагэтуль сябрамі Цэнтравыбаркаму з правам дарадчага голасу, адзін з кандыдатаў быў дэпутатам гарсавету і ўзначальваў камісію заканадаўства. Уражаньне, што ўжо былі загадзя складзеныя сьпісы тых, хто павінен быць у камісіях», — сказаў нацыянальны каардынатар «Права выбару», намесьнік старшыні Партыі БНФ Зьміцер Салошкін.

Чацьвёра «сумленных» з 426

Вольга Кавалькова расказала, што прысутнічала на паседжаньні адміністрацыі Фрунзенскага раёну Менску, дзе разглядалася пытаньне аб фармаваньні ўчастковых выбаркамаў па 103-й акрузе. Яна зачытала журналістам характарыстыкі на тых сяброў, якія былі ўключаныя ад праўладных арганізацый — «маральна ўстойлівая», «з разуменьнем ставіцца да чужых праблемаў», «ураўнаважаны, заўсёды можа разабрацца ў сутнасьці пытаньня і вылучыць галоўнае», «з годнасьцю выконвае даручэньні», «мае разьвітае пачуцьцё абавязку», «умее самастойна арганізаваць сваю працу», «палітычна пісьменная і прынцыповая», «добры семʼянін», «карыстаецца вялікай павагай у сяброў выбаркаму». Паводле Вольгі Кавальковай, з 426 характарыстык, якія былі агучаныя на сяброў камісій, толькі ў чатырох было пазначана, што ён сумленны чалавек.

Будуць позвы ў суд

Прадстаўнікі «Права выбару» заявілі, што будуць абскарджваць у судах вынікі фармаваньня ўчастковых выбаркамаў. Чакаецца, што гэта будзе 21 позва ад арганізацый, якія вылучылі сяброў у камісіі, і 21 заява ад тых, хто вылучаўся праз збор подпісаў – паведамляе Радыё Свабода.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.