Партыя БНФ » Хто з партыйцаў патрапіў у склад участковых выбарчых камісій?
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Хто з партыйцаў патрапіў у склад участковых выбарчых камісій?

Дададзена 05.10.2019 12:42:47 | 165 праглядаў

Завяршылася стварэнне ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Іх колькасць адпавядае ліку участкаў для галасавання — 5 785.

Выніковая палітычная ацэнка ўмоваў правядзеньня парлямэнцкіх выбараў 2012 годуПа дадзеных ЦВК, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі вылучалася 4 379 прадстаўнікоў ад палітычных партый, што складала 6,5% ад усіх вылучэнцаў. Прадказальна, у лідарах — праўладныя партыі: Камуністычная партыя Беларусі (922 вылучэнцы), Беларуская сацыяльна спартыўная партыя (649),  Беларуская аграрная партыя (617) і Рэспубліканская партыя Народнай Згоды (344).

Пасля пасяджэнняў па фарміраванню УВК, па інфармацыі назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, амаль усе прадстаўнікі гэтых партый увайшлі ў склад камісій. Ці шмат там прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый?

Назіральнік кампаніі Аляксей Лойка па Мінскай-Заходняй выбарчай акрузе №102 прысутнічаў на паседжанні ў Адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска па фарміраванню ўчастковых камісій. Там было ўтворана 122 УВК.

Як ён перадае, у склад УВК па гэтай акрузе вылучаліся 6 палітычных партый: Камуністычная партыя Беларусі, Партыя левых “Справядлівы свет”, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Беларуская аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, і Аб’яднаная грамадзянская партыя.

“Ніводнаму праўладнаму вылучэнцу не было адмоўлена”, — адзначае Лойка.

Але было адмоўлена ўсім, хто вылучаўся ад усіх апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў:

  • Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” — 2 чалавекам,
  • “Гавары праўду” — 2 чалавекам,
  • БНФ Адраджэнне — 27 чалавекам,
  • Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі — 3 чалавекам.

Падставы адмовы ва ўключэнне УВК не называліся. Крытэрыямі адбору ў УВК было названа чатыры якасці: прафесійны вопыт; папярэдняя праца на выбарах; арганізацыйныя здольнасці і ўменне працаваць з людзьмі.

У Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска прысутнічала назіральніца Наталля Сацункевіч. Там створана 57 участковых камісій.

“Збольшага ўключаны прадстаўнікі праўладных палітычных партый: Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Камуністычная партыя Беларусі, Рэспубліканская партыя”, — распавядае назіральніца.

На пасяджэнні Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска было сфармавана 80 камісій па трох акругах, перадае назіральнік кампаніі Алег Пашкевіч па Мінскай-Уручскай акрузе №109.

Вылучаліся ў большасці выпадкаў прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, Беларускай аграрнай партыі, Камуністычнай партыі Беларусі. Па інфармацыі назіральніка, іх вылучэнцы мелі 100% праходжанне ў камісіі.

Паказальна, што ні ад Партыі БНФ, ні ад “Гавары праўду” таксама не прайшло ніводнага чалавека ў склад участковых выбарчых камісій.

Днямі Цэнтральная выбарчая камісія мусіць апублікаваць звесткі аб складзе ўчастковых выбарчых камісій па ўсёй Беларусі. Першыя пасяджэнні камісій адбудуцца на працягу трох дзён. У кожнай абяруць старшыню, яго намесніка і сакратара.

Падобная сітуацыя склалася на пасяджэнні Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, перадае назіральніца кампаніі Алена Чайка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.