Партыя БНФ » У Магілёве ў выбарчыя камісіі не ўключылі нікога з вылучэнцаў ад БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Магілёве ў выбарчыя камісіі не ўключылі нікога з вылучэнцаў ад БНФ

Дададзена 06.10.2019 12:42:24 | 171 праглядаў

На пасяджэнні адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва 1 кастрычніка былі створаныя 68 ўчастковых выбарчых камісій. Іх склад быў зацверджаны ў колькасці 15 сябраў.

МагілёўПа інфармацыі доўгатэрміновага назіральніка па Магілёўскай-Ленінскай акрузе №84 Уладзіміра Краўчанкі, толькі ў 6 адкрытых УВК было вылучана па 16 прэтэндэнтаў (УВК №№ 14, 16, 22, 24, 66 і 67) і толькі па гэтых УВК галасавалі па кожным прэтэндэнту паасобку. У гэтым выпадку дакладчыца па кожнаму вылучэнцу да спосабу вылучэння давала яшчэ толькі адну дадатковую характарыстыку – наяўнасць ці адсутнасць вопыту працы ў выбарчых камісіях. І як толькі гучала, што ў прэтэндэнта адсутнічае вопыт працы ў камісіях, усе члены адміністрацыі аднагалосна галасавалі супраць.

Ніводнага кандыдата ад партый БНФ і АГП ў склад камісій не ўключылі, хаця Партыя БНФ накіроўвала 5 вылучэнцаў, а АГП – 13.

Двум прэтэндэнтам, якія вылучаліся ад выбаршчыкаў зборам подпісаў, было адмоўлена ва ўключэнні з прычыны няправільнага афармлення дакументаў.

На пытанне назіральніка “Які агульны працэнт сябраў УВК, якія ўпершыню былі ўключаныя ў іх склады і таму не маюць вопыту працы ва УВК, ад сумарнага колькасці ўсіх членаў УВК?”, – прадстаўнікі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна адказаць не змаглі.

На пярэчанне Краўчанкі аб тым, што Выбарчы кодэкс дазваляе ўключаць у склад УВК да 19 сябраў, і на пытанне, чаму ў 6 адкрытых УВК, у якія было пададзена па 16 заяў, не ўключылі ўсіх тых, хто падаў дакументы, бо такая адмова выклікае сумневы ў сумленнасці працы,  ніякага ўцямнага адказу таксама не далі.

Паводле сайту кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.