Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Прарываў у беларуска-украінскіх стасунках пасьля сустрэчы прэзыдэнтаў не чакаецца”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Прарываў у беларуска-украінскіх стасунках пасьля сустрэчы прэзыдэнтаў не чакаецца”

Дададзена 07.10.2019 4:45:11 | 223 праглядаў

У камэнтары для сайта UDF.by старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў даў ацэнку першым перамовам паміж новым прэзыдэнтам Украіны Зяленскім і кіраўніком Беларусі.

Лукашэнка і ЗяленскіНагадаем, што  Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі ўжывую пагутарылі 4 кастрычніка ў Жытоміры на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у каментары UDF.BY адзначыў, што з пункту гледжання кіраўніка Беларусі сваю задачу-мінімум той выканаў:
«Я так думаю, што Лукашэнка ўсёткі змог наладзіць з Зяленскім адносіны пасля свайго праколу ў ацэнцы выбарчай кампаніі ва Ўкраіне вясною, калі ён сказаў, што прэзідэнтам будзе не Зяленскі, а Парашэнка», – заўважыў Рыгор Кастусёў.

Другі момант, на які ён звярнуў увагу, тычыцца ўздзеяння на аўдыторыю.

«Форум часткова праходзіў у фармаце жартаў і прыколаў. У гэтай сітуацыі Зяленскі яўна выглядаў больш выйгрышна на фоне Лукашэнкі, які звычайна любіць браць ініцыятыву ў свае рукі», – сказаў старшыня Партыі БНФ.

«Рассмешил комика!» Байнет оценил стенд-ап Лукашенко

Але якая будзе карысць для Беларусі ад перамоваў двух прэзідэнтаў, палітык прагназаваць не бярэцца. Ён лічыць, што прарыўныя рашэнні наўрад ці будуць прынятыя і таваразварот паміж краінамі, хутчэй за ўсё, павялічыць не атрымаецца.

Лукашэнка апошнім часам не раз нагадваў пра сваю гатоўнасць дапамагчы ва ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе – з дапамогай увядзення беларускіх міратворцаў. Чаму Зяленскі ніяк не адрэагаваў на настойлівыя прапановы калегі?

«Думаю, ва Украіне лічаць, што такія заявы Лукашэнкі з’яўляюцца пустым гукам, бо беларускія міратворцы не ў стане справіцца з гэтай складанай задачай. Зяленскі не выказваецца адкрыта на гэтую тэму, каб не пакрыўдзіць калегу», – заявіў Рыгор Кастусёў.

Паводле сайта UDF.by

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.