Партыя БНФ » Суд у Слоніме: участковыя камісіі ўтвораныя з грубым парушэньнем закона
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд у Слоніме: участковыя камісіі ўтвораныя з грубым парушэньнем закона

Дададзена 08.10.2019 12:05:42 | 235 праглядаў

У панядзелак, 7 кастрычніка, амаль цэлы дзень у адным з залаў суда Слонімскага раёна разглядалася скарга кіраўніка Слонімскай рады грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” Паўла Севасцьяна. Скарга была паданая ў суд Слонімскага раёна на рашэнне Слонімскага райвыканкама па фармаванні участковых выбарчых камісіяў.

У сваёй скарзе Павел Севасцьян просіць Слонімскі суд прызнаць рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэту па фармаванні ўчастковых выбарчых камісіі незаконным і парушаючым правы заяўніка. І просіць абавязаць Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне аб фармаванні ўчастковых выбарчых камісій з уключэннем у іх склад прадстаўнікоў Слонімскай арганізацыі ГА БНФ “Адраджэнне”.

Слонімская арганізацыя грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” у склад дзесяці участковых камісій (адну ў Зэльвенскім раёне) вылучыла па адным сваім прадстаўніку. Аднак члены Слонімскага райвыканкаму ніводнага прадстаўніка дэмакратычных сіл, якія маглі б удзельнічаць у працы камісій і прадухіліць магчымыя фальсіфікацыі, не ўключылі.

Было вырашана абскардзіць не ўключэнне ва ўчастковыя камісіі толькі трох прадстаўнікоў ГА БНФ “Адраджэнне” – Алеся Масюка, Уладзіміра Бруцкага і Уладзіміра Літвіна, паведамляе Радыё Рацыя.

Інтарэсы заяўніка на судзе прадстаўляў Павел Севасцьян, яшчэ некалькі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці выступалі як сведкі.

Падчас судовага разбіральніцтва, Павел Севасцьян папрасіў суд даць яму магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі справы і дакументамі па вылучэнні кожнага прадстаўніка ў склад участковых выбарчых камісій: Незалежнага выбарчага ўчастку №10, Косаўскага выбарчага ўчастку №12 і Прырэчнага ўчастку № 26 па горадзе Слоніму. Аднак, як аказалася, прадстаўнікі Слонімскага райвыканкама Валерый Бадзей і Алеся Здановіч не прывезлі на суд дадзеных папер. У сувязі з гэтым суддзя аб’явіў перапынак, каб даць магчымасць прывесці неабходныя дакументы.

Пры далейшым разглядзе скаргі, які вёў старшыня Слонімскага раённага суда Аляксандр Ярмолік, высветлілася, што як мінімум тры ўчастковыя камісіі па Слонімскім раёне сфармаваныя з парушэннем выбарчага заканадаўства. А менавіта пры зборы подпісаў за вылучэнне праўладных прадстаўнікоў у склад УВК, за іх падпісаліся людзі, якія не мелі права гэта рабіць: за іх вылучэнне падпісалася шмат чалавек, якія пражываюць не на тэрыторыі выбарчага ўчастка, як гэтага патрабуе Выбарчы кодэкс.  Заяўнікі скаргі рэзонна мяркуюць, што такіх парушэнняў значна больш. Прадстаўнікі ж райвыканкаму фактычна былі змушаныя прызнаць свае парушэнні выбарчага заканадаўства, але даводзілі, што скаргу заяўніка задавальняць усё роўна нельга.

У сувязі з гэтым, Павел Севасцьян папрасіў суд прызнаць незаконным уключэнне ў выбарчыя камісіі тых, каго вылучылі з парушэннем закону. Таксама прасіў прызнаць незаконным не ўключэнне ў склад камісіяў прадстаўнікоў Грамадзкага аб’яднаньня  БНФ “Адраджэнне”.

У такой сітуацыі разгляд скаргі істотна зацягнуўся,  аж да позняга вечару. На завяршэнне суддзя Аляксандр Ярмолік звярнуўся да прадстаўніка пракуратуры, каб тая выказала сваё меркаванне па справе. Аднак прадстаўніца пракуратуры нечакана папрасіла суддзю перанесці разгляд справы на аўторак, 8 кастрычніка, на 10.00. Суддзя задаволіў просьбу. На гэтым разгляд скаргі і завяршыўся, працяг заўтра, 8 кастрычніка.

4-1 5

6

7

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.