Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў занепакоены павелічэньнем прарасейскіх спадзяваньняў у грамадзтве
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў занепакоены павелічэньнем прарасейскіх спадзяваньняў у грамадзтве

Дададзена 09.10.2019 4:52:23 | 287 праглядаў

Па выніках кампаніі збору подпісаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаў занепакоенасьць распаўсюджанасьцю прарасейскіх спадзяваньняў у насельніцтва: людзі, якія раней падтрымлівалі Лукашэнку, цяпер расчараваныя ў ім і знайшлі сабе новага куміра – расейскага прэзыдэнта.

Радыё Свабода спытала Рыгора Кастусёва пра ягоныя ўражаньні ад этапу збору подпісаў выбаршчыкаў:

Рыгор Кастусёў (2)«Праблем падчас збору подпісаў не было, не было адмоўнай рэакцыі з боку людзей. Але важна, што ўзрастаюць спадзяваньні на Ўладзіміра Пуціна, асабліва гэта заўважна ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны спадзяюцца, што Пуцін прыйдзе і ўратуе іх, навядзе парадак. І гэта ня толькі сярод простых людзей, а сярод рэгіянальнага чынавенства, сілавікоў. Людзі спадзяюцца, што з прыходам Расеі ўздымуцца заробкі», — кажа Рыгор Кастусёў.

Старшыня БНФ Зьвязвае гэткі рост прарасейскіх спадзяваньняў ярод былых прыхільнікаў Лукашэнкі з уплывам расейскай прапаганды, якая безперашкодна распаўсджваецца на Беларусі.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.