Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Сцэнар уладаў на выбары не зьмяніўся”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў: “Сцэнар уладаў на выбары не зьмяніўся”

Дададзена 09.10.2019 4:59:37 | 204 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адказаў на пытаньні Беларускага Радыё Рацыя што да прамежкавых вынікаў выбарчай кампаніі.

7 кастрычніка завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З 8 па 17 кастрычніка акруговыя камісіі будуць праводзіць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, пасля чаго кандыдаты ў дэпутаты змогуць прыступіць да агітацыі выбаршчыкаў. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

Кастусёў 684Рыгор Кастусёў: Па першых выніках выбарчай кампаніі (а гэта найперш фарміраванне акруговых камісій) мы ўбачылі, што сцэнар правядзення выбараў улады пакінулі такім жа, якім ён быў і раней. І нават стаў яшчэ больш жорсткім, чым, напрыклад, у 2016 годзе! Нашай партыя была распрацавана сістэмная праца па ўдзелу ў кампаніі: паступовае вылучэнне ў тэрытарыяльныя, акруговыя і ўчастковыя камісіі, вылучэнне кандыдатаў. І тут карціна сумная. Паказчыкі ўключэння нашых прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі ў разы горшыя, чым было падчас папярэдніх кампаній.

Радыё Рацыя: На ваш погляд, чаму так адбываецца?

Рыгор Кастусёў: Гэта сведчыць пра тое, што ўлада працуе згодна з тымі параметрамі, якія ім ідуць з самага верху. Мяркую, што спіс будучых дэпутатаў складаецца (альбо ўжо складзены) ў тых жа кабінетах.

Таму мы будзем удзельнічаць у выбарчай кампаніі не таму, што верым у празрыстасць выбараў, а каб зладзіць назіранне ў межах кампаніі “Права выбара” і даць ацэнку гэтым парушэньням. Будзем паказваць беларускаму грамадству і міжнароднай супольнасці тыя парушэнні заканадаўства, якія ўбачым падчас правядзення выбараў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.