Партыя БНФ » Кастусь Смолікаў: “Участковыя камісіі зрабілі стэрыльнымі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кастусь Смолікаў: “Участковыя камісіі зрабілі стэрыльнымі”

Дададзена 11.10.2019 8:40:43 | 210 праглядаў

Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў прайшоў усе інстанцыі, дамагаючыся ўключэння партыйцаў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі абласнога цэнтру.

Прэтэндэнтаў было няшмат, усе яны імкнуліся трапіць у камісіі толькі аднаго з трох раёнаў Віцебску –  Першамайскага, але гэтага не ўдалося дамагчыся нават праз суд.

Кастусь СмолікаўПаводле Кастуся Смолікава, раённыя адміністрацыі практычна не абнаўляюць склад камісій, і ў іх стала працуюць адны й тыя самыя людзі:

– Камісіі год ад году не змяняюцца. Адны і тыя ж людзі з’яўляюцца і старшынямі, і іх намеснікамі, і сакратарамі. Гэтыя людзі, так званыя “тройкі”, і робяць вынікі выбараў. І ніхто не хоча, каб сведчанні нейкай незаконнай дзейнасці траплялі вонкі. І таму чужых людзей туды проста не дапускаюць.

Такім чынам, участковыя камісіі ствараюць “стэрыльнымі”, кажа Кастусь Смолікаў. Без прадстаўніцтва апазіцыйных партый або грамадскіх актывістаў, якія не будуць маўчаць у выпадку парушэнняў закону. Працаваць на віцебскіх выбарчых участках не дапусцілі ні сябраў АГП, ні прадстаўнікоў Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Звароты ў суд таксама не дапамаглі: ніводзін з 19-ці сябраў АГП і таксама ж 19-ці сябраў Партыі БНФ так і не быў уключаны ў склад участковых камісій.

Пашчасціла хіба толькі 20-му вылучэнцу: адзіны на ўсю Віцебшчыну прадстаўнік Партыі БНФ Васіль Казьянін будзе працаваць ва ўчастковай камісіі №56 у Вушацкім раёне.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.