Партыя БНФ » У Віцебску кандыдат ад БНФ будзе супрацьстаяць агенту “праваслаўнага сталінізма”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Віцебску кандыдат ад БНФ будзе супрацьстаяць агенту “праваслаўнага сталінізма”

Дададзена 17.10.2019 9:44:36 | 271 праглядаў

Па Віцебскай Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты прадстаўнік Партыі БНФ Уладзімір Сіманковіч. На выбарах ён будзе супрацьстаяць прарасейскаму кандыдату ад “праваслаўных сталіністаў”, якую вылучыла праўладная партыя і якая выступае за ліквідацыю Беларусі як незалежнай дзяржавы.

Уладзімір СіманковічУвечары 16 кастрычніка на паседжаньні выбарчай камісіі Віцебскай Чыгуначнай акругі №19 былі зарэгістраваныя 7 кандыдатаў у дэпутаты, то бок усе, хто падаваў дакумэнты на рэгістрацыю і выказаў жаданьне пазмагацца за дэпутацкае месца ў беларускім парлямэнце.

У акрузе балятуецца пяць кандыдатаў ад палітычных партый, адзін ад працоўнага калектыву і яшчэ адзін – ад працоўнага калектыву і шляхам збору подпісаў выбарцаў. Усе кандыдаты пражываюць у Віцебску. Дэпутатамі прагнуць стаць тры кіраўнікі, адзін працоўны, сястра-сядзелка, якая даглядае інваліда першай групы, спэцыяліст па маркетынгу і рамесьнік.

Што да гендэрнага складу, сярод патэнцыйных дэпутатаў – тры жанчыны і чатыры мужчыны.

І яшчэ маленькая дэталь, якая характарызуе магчымых дэпутатаў: усе яны выбралі плякаты на расейскай мове. Выключэньне – зарэгістраваны ад партыі “Беларускі народны фронт” Уладзімер Сіманковіч. Дарэчы, старшыня камісіі Сьвятлана Міхальчанка паабяцала, што зробіць усё ад яе залежнае, каб плякаты кандыдата ў дэпутаты Сіманковіча былі выраблены па-беларуску.

23 кастрычніка на канале тэлевізіі “Беларусь 3” ад 19.00 можна будзе глядзець і слухаць выступы кандыдатаў па Віцебскай Чыгуначнай акрузе. Таксама плянуюцца кароткія выступы кандыдатаў на радыё – трэба сачыць за анонсамі.

На паседжаньні 16 кастрычніка прысутнічалі карэспандэнты дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ, назіральнікі ад грамадзкіх арганізацый і прафсаюзаў, а таксама міжнародныя назіральнікі ад місіі СНД.

1-registr

Паводле рэгіянальнага сайта “Віцебская вясна

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.