Партыя БНФ » Ільля Дабратвор зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Лагойскай выбарчай акрузе №75
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ільля Дабратвор зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Лагойскай выбарчай акрузе №75

Дададзена 16.10.2019 11:59:17 | 218 праглядаў

16 кастрычніка адбылося пасяджэньне акруговай выбарчай камісіі Лагойскай акругі №45. На пасяджэньні было разгледжанае пытаньне пра рэгістрацыю кандыдатаў.

Дабратвор улёткіПа гэтай акрузе кандыдатам у дэпутату зарэгістраваны вылучэнец Партыі БНФ Ільля Дабратвор. Ягонымі супернікамі будуць яшчэ пяць кандыдатаў, у тым ліку два сябры камуністычнай партыі, вылучэнцы ад ЛДП, АГП і партыі левых. Рэгістрацыю прайшлі ўсе прэтэндэнты, якія падавалі дакументы пра сваё вылучэньне.

Сярод тых, хто балатуецца па Лагойскай выбарчай акрузе – два індывідуальныя прадпрымальнікі, адзін непрацуючы, два дырэктары прадпрыемстваў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання. Ўзрост кандыдатаў – ад 37 да 58 гадоў.  Пасля завяршэння рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты разгорнецца перыяд агітацыі. Выбары прызначаныя на 17 лістапада, а запрашэнне на выбары выбаршчыкі атрымаюць да 6 лістапада.

Як паведамляе сайт млын.by, агулам па 17 акругах Мінскай вобласці было вылучана 97 прэтэндэнтаў, а ўсяго па краіне на 110 крэслаў у Авальнай зале прэтэндавалі больш за 700 чалавек. Канчатковы спіс тых, хто застаўся на перадвыбарчай дыстанцыі, стане вядомы 17 кастрычніка – пасля праверкі дакументаў вылучэнцаў.

Як паведамляе сайт “Мінская праўда“, ў Мінскай вобласьці няма акругаў, дзе выбары былі б безальтэрнатыўныя. Ад Партыі БНФ ў Менскім рэгіёне вылучаецца тры кандыдаты.

2.vp

 

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.