Партыя БНФ » У Магілёве па акрузе №85 кандыдатам ад БНФ зарэгістраваная Надзея Салаўёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Магілёве па акрузе №85 кандыдатам ад БНФ зарэгістраваная Надзея Салаўёва

Дададзена 18.10.2019 12:13:36 | 280 праглядаў

Надзея Салаўёва – выкладчыца і заснавальніца курсаў «Ангельскі за 80 дзён». Адна з тых, хто запачаткаваў беларускамоўнае навучанне ў школах Магілёва – дачка Надзеі Ялінка доўгі час была адзінай вучаніцай у класе з беларускай мовай навучання. Спосаб вылучэння Надзеі – ад партыі БНФ.

Nadzeya-Salau-e-va-648x432«Навошта іду ў дэпутаты? Па-першае, каб паказаць прыклад маладым, разумным і адукаваным людзям, што не дзядзі 50-60-ці гадоў павінны вырашаць, як нам жыць, а мы самі. Я хачу натхніць маладых людзей заняцца палітыкай і абараніць сваю чалавечую годнасць ад прыніжэнняў з боку дзеючай улады.

Раней я не высоўвала сваю кандыдатуру на выбарах, а цяпер вырашыла пайсці, бо не магу больш трываць, надакучыла жыць у «саўку». Да таго, якасць жыцця ў Беларусі заўважна ўпала, шмат людзей не з’язджае, а проста бяжыць з краіны. Мне не падабаецца, што павялічылася пагроза страты незалежнасці краіны».

Галоўныя складнікі праграмы Надзеі – нацыянальная бяспека, адукацыя і беларусізацыя.

Галоўныя складнікі праграмы Надзеі Салаўёвай: нацыянальная бяспека, адукацыя і беларусізацыя. Фота: Belsat.eu

«Нацыянальная бяспека – каб людзі адчулі, што, калі Расея возьме Беларусь у сферу свайго ўплыву юрыдычна, эканамічна і тэрытарыяльна, то кожны пазбавіцца свайго дому. Прапаганда расейскіх каналаў прамывае мозг. Уратавацца ад гэтага можна толькі прасоўваючы беларускую мову і культуру, а таксама праз адукацыю. Сучасная беларуская адукацыя не адпавядае выклікам часу. Сутнасць і спосабы павінны быць зменены. Зараз адукацыйныя ўстановы рыхтуюць рабоў і абслугоўваючы персанал сістэмы. А мы павінны гадаваць асобу ў поўным сэнсе гэтага слова. Я хачу данесці гэта да ўсіх беларусаў. Калі мае думкі прымусяць кагосьці задумацца – ужо добра».

Паводле тэлеканалу Белсат

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.