Партыя БНФ » Выбарчы сьпіс Партыі БНФ: зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Выбарчы сьпіс Партыі БНФ: зарэгістраваныя кандыдаты ў дэпутаты

Дададзена 26.10.2019 9:58:32 | 637 праглядаў

Па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты выбарчы сьпіс Партыі БНФ уключае 31 кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Кандыдаты ад Партыі БНФ будуць весьці агітацыйную кампанію ва ўсіх абласьцях краіны і ў горадзе Менску: у сталіцы балятуецца 11 кандыдатаў ад БНФ, у Магілёўскай і Гарадзенскай вабласьцях – па 4, у Віцебскай – 6, у Менскай – 1, у Гомельскай – 3, у Берасьцейскай вобласьці – 2 кандыдаты. Сярод кандыдатаў ад Партыі БНФ ёсьць таксама і вылучаныя падвоеным вылучэньнем шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

ВЫБАРЧЫ СЬПІС ПАРТЫІ БНФ

бнф logo

Па Берасьцейскай вобласьці:

1. Берасьцейская-Цэнтральная акруга № 2 – Амельянчук Ірына Мікалаеўна (1960), інжынер-будаўнік, праваабаронца, кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы абароны жывёлаў, якая працуе інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела Адкрытага акцыянернага таварыства “Будгаз, г. Брэст”.

2. Баранавіцкая-Заходняя акруга № 5 – Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч (1950), індывідуальны прадпрымальнік.

Па Віцебскай вобласьці

3. Віцебская-Горкаўская акруга № 17 – Ільінец Аляксандр Ігаравіч, (1976), пекар,  часова не працуе.

4. Віцебская-Чкалаўская акруга № 18 – Гаўруцікаў Аляксей Аляксандравіч (1957), юрыст, які працуе вядучым юрысконсультам ПГУП «ВитоптЭлектро»

5. Віцебская-Чыгуначная акруга № 19 – Сіманковіч Уладзімір Альфрэдавіч,  (1965), рамеснік.

6. Гарадоцкая акруга № 21 – Смолікаў Канстанцін Эдуардавіч, (1971), рамеснік, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ.

7. Наваполацкая акруга № 24 – Дамаскіна Вольга Фёдараўна, (1973), дырэктар установы “Інфармацыйна-культурны цэнтр “ІніцыАрт”, працавала раней у Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, адкуль у 2016 годзе была звольненая напярэдадні мінулых выбараў ў палату прадстаўнікоў, сябра Сойму Партыі БНФ.

8. Аршанская гарадзская акруга № 25 – Казлоў Дзмітрый Алегавіч, (1988), часова не працуе.

Па Гомельскай вобласьці

9. Гомельская-Сяльмашаўская акруга № 32 – Раманаў Васіль Вастльевіч, (1962), лекар.

10. Мазырская акруга № 42 – Бандарэнка Міхаіл Васільевіч, (1994), слесар-мантажнік РУП «Мазырпрамбуд».

11. Сьветлагорская акруга № 46 – Савіч Дзмітрый Ігаравіч, (1983), часова не працуе.

Па Гарадзенскай вобласьці:

12. Гарадзенская-Цэнтральная акруга № 51 – Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, (1980), рамесьнік, намесьнік старшыні Партыі БНФ, адзін з арганізатараў сёлетняга Дня Волі ў Гародні.

13. Гарадзенская-Сельская акруга № 53 – Губарэвіч Максім Фёдаравіч, (1983), спецыяліст па продажах ААТ “Сіці-Бел”.

14. Нёманская акруга № 56 – Ашурак Вітольд Міхайлавіч, (1970), будаўнік, сябра Сойму Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

15. Слонімская акруга № 58 – Марчык Віктар Іванавіч, (1966), вартаўнiк у дзяржаўнай лесагаспадарчай установе «Слонімскі лясгас», раней працаваў на слонімскай птушкафабрыцы, адзін з арганізатараў пратэстаў у Слоніме супраць дэкрэту №3.

Па Менскай вобласьці:

16. Лагойская акруга № 75 – Дабратвор Ільля Мікалаевіч, (1981), месца працы: ІП Дабратвор І.М. Шматдзетны бацька.

Па Магілёўскай вобласьці:

17. Бабруйская-Першамайская акруга № 79 – Чыгір Арсеній Віктаравіч, (1992), рабочы-друкар фабрыкі «Чырвоны харчавік».

18. Крычаўская акруга № 83 – Каранкевіч Валер Міхайлавіч, (1955), намеснікам старшыні Хоцімскага райвыканкама, кіраваў аграпрамысловым аб’яднаннем, цяпер пенсіянэр.

19. Магілёўская-Цэнтральная акруга № 85 – Салаўёва Надзея Уладзіміраўна, (1979), маці Ялінкі Салаўёвай, якая адзіная навучалася па-беларуску ў Магілёве і сёлета скончыла школу.

20. Шклоўская акруга № 90 – Мяцеліца Мікалай Міхайлавіч, (1968), індывідуальны прадыпрмальнік.

Па Менску:

21. Аўтазаводзская акруга № 92 – Жораў Дзяніс Леанідавіч, (1983), працуе ў гандлёва-вытворчым прадпрыемстве “АРТ-Трыа”.

22. Купалаўская акруга № 95 – Кастусёў Рыгор Андрэевіч, (1957), старшыня Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім, экс-кандыдат на пасаду прэзыдэнта.

23. Чкалаўская акруга № 96 – Юшкевіч Аксана Ўладзіміраўна, (1989), індывідуальны прадпрымальнік.

24. Кастрычніцкая акруга № 97 – Наглін Мікіта Віктаравіч, (1985), працуе электрамэханікам у менскім мэтрапалітэне, мае вышэйшую адукацыю – скончыў Авіяцыйную акадэмію па спецыяльнасці «бортінжынер».

25. Паўднёва-Заходняя акруга № 99 – Талстая Алена Уладзіміраўна, (1967), фізік, працавала ў НДІ ЭВМ Акадэміі навук

26. Каменнагорская акруга № 101 – Церашкова Алена Аляксандраўна, (1977), сківічна-тваравы хірург у 11-м шпіталі ў Менску.

27. Заходняя акруга № 102 – Астроўскі Васіль Уладзіміравіч, (1954), пенсіянэр.

28. Пушкінская акруга № 103 – Юхневіч Павел Анатольевіч, (1984), спецыяліст па продажах у ААТ “Карышна”.

29. Усходняя акруга № 107 – Касьпяровіч Дзмітрый Анатольевіч, (1982), індывідуальны прадпрымальнік, былы палітвязень (атрымаў тэрмін за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сцяг над Мінгарвыканкамам), старшыня Мінскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ.

30. Уручская акруга № 109 – Мікалайчык Вольга Аляксандраўна, (1968), кінарэжыэрка, часова не працуе.

31. Партызанская акруга № 110 – Чарняк Арцём Сяргеевіч, (1996), абаронца Курапатаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.