Партыя БНФ » Кампанія назіраньня Права выбару-2019 кажа пра жорсткі адсеў кандыдатаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кампанія назіраньня Права выбару-2019 кажа пра жорсткі адсеў кандыдатаў

Дададзена 19.10.2019 10:14:01 | 1,647 праглядаў

Адмовы ў рэгістрацыі кандыдатаў ад апазыцыі, якія ішлі шляхам збору подпісаў, — каля 90%.

права выбаруУ кампаніі  назіраньня «Права выбару», якая аб’ядноўвае кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ, руху «За свабоду», БХД, АГП і БСДП падвялі вынікі рэгістрацыі кандыдатаў. Усяго ад кампаніі ішлі ў кандыдаты ў дэпутаты 148 чалавек, зь іх зарэгістравалі 119.

У Партыі БНФ рэгістрацыю атрымалі толькі 31 кандыдат з 38, якія падалі дакумэнты на рэгістрацыю.

«У Менску не зарэгістравалі Вінярскага, Жорава, іншых. Па заслаўскай акрузе №77 адмовілі ў рэгістрацыі Валерыю Рабцаву, які займаўся праблемамі рэстарану „Поедем поедим“ у Курапатах і балятаваўся па гэтай акрузе», — гаворыць Рыгор Кастусёў

Прадстаўнікі апазыцыі заяўляюць пра жорсткі падыход уладаў да рэгістрацыі кандыдатаў. Асноўныя прычыны адмовы — праблемы з сабранымі подпісамі, недакладнасьць у падатковых дэклярацыях.

Паводле ўдзельнікаў кампаніі «Права выбару», уладам «больш ня трэба гульня ў дэмакратыю, таму яны жорстка падышлі да гэтай выбарчай кампаніі». Паводле палітыкаў, гэта зьвязана з паляпшэньнем стасункаў Беларусі з Захадам. Таму ўладзе наогул ня трэба «пускаць апазыцыю ў Палату прадстаўнікоў». Паводле Рыгора Кастусёва, хутчэй за ўсё, апазыцыйных кандыдатаў у наступным скліканьні Палаты прадстаўнікоў ня будзе.

74403396_2720041291374654_1966003601658609664_n

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.