Партыя БНФ » «Голас гораду»: У Горадні зарэгістраваны кандыдат, які рыхтаваў #БНР101
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«Голас гораду»: У Горадні зарэгістраваны кандыдат, які рыхтаваў #БНР101

Дададзена 19.10.2019 10:36:06 | 344 праглядаў

Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ад гарадзенскай апазыцыі зарэгістравалі намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Ягоная група падтрымкі сёлета арганізавала Дзень Волі з горадзенскага боку.

Саранчукоў разглядае гэтую выбарчую кампанію як адзін з этапаў каманднай працы горадзенскіх актывістаў на бліжэйшыя 9 гадоў дзеля пазытыўных зьменаў у горадзе і краіне. Так ён разам з камандай хоча падрыхтаваць горад да 900-гадовага юбілею, які Горадня адзначыць у 2028 годзе.

Ад году ўтварэньня каралеўскага гораду ідзе і назва ініцыятыўнай групы, якая падтрымлівае Саранчукова, — «Каманда-28». Вадзім прадстаўляе Партыю БНФ. Цяпер гэтая група налічвае каля 20 чалавек, сярод іх прадстаўнік арганізацыі «Гавары праўду» Дзьмітры Бандарчук, сябар беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Сяржук Верамеенка.

«Каманда-28» чакае, што да іх будуць далучацца ня толькі іншыя прадстаўнікі партый і арганізацый, гарадзкія актывісты, але і ўсе ахвотныя гарадзенцы.

На думку Вадзіма Саранчукова, гэтых людзей аб’яднаюць каштоўнасьці, на якіх павінны будавацца супольная праца, разьвівацца горад: «пачынаючы ад самакіраваньня, заканчваючы абуджэньнем актыўнасьці і нацыянальным адраджэньнем».

«Гэта не праграма як такая, што я, Вадзім Саранчукоў, зраблю 17 дваровых пляцовак. Гэта будзе ідэйнае напаўненьне для арганізацыі жыцьця гораду», — тлумачыць кандыдат у дэпутаты.

Прыкладам, закон аб мясцовым самакіраваньні прыняты, але, на яго думку, не працуе ў тым фармаце, у якім павінен.

«Мы б хацелі, каб прадстаўніцтва людзей і ў адміністрацыі гораду, і ў адміністрацыі Беларусі было пачута. Таму мы бяром на сябе функцыю голасу гэтага гораду, які павінен гучаць і які павінны чуць», — кажа Саранчукоў.

Сярод праектаў «Каманды-28» — распрацоўка турыстычнага брэнду Горадні. Іхняя выбарчая кампанія будзе пабудаваная на беларускім альфабэце. Кожны дзень на адну зь літар будуць выбіраць каштоўнасьць, на тэму якой будуць выпускаць матэрыялы і ладзіць абмеркаваньні.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.