Партыя БНФ » Кандыдата ў дэпутаты Юхневіча выклікаюць на камісію за пікет без пасведчанняў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдата ў дэпутаты Юхневіча выклікаюць на камісію за пікет без пасведчанняў

Дададзена 22.10.2019 10:11:30 | 567 праглядаў

Кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ Паўла Юхневіча выклікаюць на заўтра ў акруговую камісію па Пушкінскай акрузе № 103. Днямі ён разам са сваімі даверанымі асобамі правёў два пікеты, не маючы афіцыйных пасведчанняў. А выдачу пасведчанняў затрымлівае …. тая ж самая камісія.

68658416_3239888132689766_7793035025481465856_oКандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад “Еўрапейскай Беларусі” Паўла Юхневіча выклікаюць на камісію па Пушкінскай выбарчай акрузе № 103. Днямі Павел разам са сваімі даверанымі асобамі правёў два пікеты, але яго паплечнікі не мелі афіцыйных пасведчанняў.

22 кастрычніка Павел даведаўся, што заўтра адбудзецца пасяджэнне камісіі “па яго пытанні”.

“Я сёння [22 кастрычніка. — Еўрарадыё] патэлефанаваў у акруговую камісію, каб пацікавіцца, дзе пасведчанні маіх давераных асоб, якія мусяць быць выдадзены, — расказаў Еўрарадыё Павел Юхневіч. — На жаль, мне іх не далі, калі выдавалі маё пасведчанне аб рэгістрацыі кандыдатам. Мне адказалі, маўляў, пасведчанні гатовыя, можаце забраць… Ну і заўтра пасяджэнне камісіі па вашым пытанні. Кажу: па якім пытанні?”

Выявілася, што разам са сваёй камандай Павел Юхневіч нібыта парушыў парадак правядзення агітацыі. Кандыдат дадае, што сапраўды пасведчанняў у сяброў яго групы падчас пікетаў не было, бо іх фізічна не выдалі, хаця мусілі выдаць разам з яго кандыдацкім пасведчаннем.

“У Выбарчым кодэксе нідзе не прапісана, што агітацыю мусяць ладзіць выключна давераныя асобы. Відавочна, што прыдумляюцца нейкія нагоды. Не буду моцна драматызаваць, паглядзім, што будзе заўтра”, — расказаў актывіст.

Дапаўненьне: на пасяджэньні выбарчай камісіі 23 кастрычніка Паўлу Юхневічу было вынесенае папярэджаньне

Тэлевізыйны выступ Паўла Юхневіча можна будзе пабачыць 30 кастрычніка з 19.15 да 19.20.

Паводле Эўрарадыё

Ліпень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.