Партыя БНФ » Тэлезварот Алены Талстой, кандыдаткі ад Партыі БНФ па акрузе №99 у Менску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Тэлезварот Алены Талстой, кандыдаткі ад Партыі БНФ па акрузе №99 у Менску

Дададзена 29.10.2019 12:08:41 | 317 праглядаў

У сваім тэлезвароце да выбаршчыкаў кандыдатка ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе №99 Алена Талстая зьявілася на экране зь бел-чырвона-белым сьцягам. Яна казала пра пагрозу «паглынаньня Беларусі Расеяй у выніку кулюарных дамоваў паміж Пуціным і Лукашэнкам».

Talsataja«Гэтая пагроза інтэграцыі насамрэч сьмяротная для беларускай нацыі і беларускай дзяржавы. Я не хачу, каб мае два сыны ўдзельнічалі ў маскоўскіх вайсковых авантурах. Незалежнасьць — гэта тое, што ратавала і ратуе нашых дзяцей ад удзелу ў расейскіх войнах на Каўказе, у Сырыі, ва Ўкраіне», — сказала Алена Талстая.

Паводле кандыдаткі, любыя вайсковыя дамовы з Расеяй «ёсьць злачынствам, бо яны зноў могуць прынесьці вайну на нашую зямлю».

Алена Талстая казала пра тое, што беларусы масава зьяжджаюць за мяжу.

«Нездарма БНФ у 90-я гады выносіў на вуліцы Менску лёзунг: «Саюз з Расеяй — вайна і галеча».

«Я ня веру, што сёньняшнія ўлады Беларусі будуць бараніць краіну. Бо апошнія 25 гадоў — гэта час жорсткай русыфікацыі, калі зьнікалі беларускамоўныя школы, калі няма ніводнага беларускамоўнага ўнівэрсытэту, калі нам прапануюць быць не беларусамі, а іншымі са знакам якасьці, калі адбываецца крыжалом у Курапатах», — сказала Алена Талстая.

Паводле кандыдаткі, прыйшоў час успомніць Кастуся Каліноўскага. Яна запрасіла гледачоў 22 лістапада прыехаць у Вільню на ўрачыстае пахаваньне герояў і ўдзельнікаў паўстаньня Каліноўскага.

Алена Талстая выказала спадзяваньне, што прыйдзе час, калі ў беларускі парлямэнт змогуць вольна абірацца такія беларускія палітыкі, як Мікалай Статкевіч, Павал Севярынец, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімер Някляеў, Валер Бычкоўскі, Рыгор Кастусёў, Мікалай Казлоў, Ірына Халіп «і нават Зянон Пазьняк».

Свой выступ яна скончыла словамі «Жыве Беларусь!».

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.