Партыя БНФ » Актывісты прапануюць прывезці на пахаванне Каліноўскага зямлю з Беларусі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывісты прапануюць прывезці на пахаванне Каліноўскага зямлю з Беларусі

Дададзена 24.10.2019 12:38:18 | 350 праглядаў

Такую прапанову агучыў у Фэйсбуку вілейскі грамадскі і палітычны актывіст, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Сюдак.

Вілейскія актывісты заклікаюць усіх, хто збіраецца прыняць удзел у пахаванні Кастуся Каліноўскага ў Літве, прывезці да яго з Беларусі зямлю з магілаў паўстанцаў. 

«Спадарства! Вілейскія патрыёты прапануюць усім, хто паедзе ў Вільню на пахаванне Каліноўскага, прывезці да яго магілы зямлю з магілаў іншых паўстанцаў.

Вілейчукі сёння навялі парадак на магіле паўстанцаў з атраду Козел-Паклеўскага ля в.Уладыкі і ўзялі адтуль зямлю», — паведаміў Аляксей Сюдак.

Выяўленыя на гары Гедыміна парэшткі паўстанцаў XIX стагоддзя будуць урачыста пахаваныя ў Вільні на могілках Росы 22 лістапада. Падчас урачыстай цырымоніі іх парэшткі будуць дастаўлены ў Віленскі Кафедральны сабор, а затым перавезены на могілкі Росы.

Вілейскія актывісты прыбіраюцца на могілках. Фота Аляксея Сюдака

Чытайце таксама: Каліноўскі: забраць, каб страціць

Раней шэраг прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі выступілі з прапановай пахаваць Каліноўскага ў Беларусі.

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь апублікавала інфармацыю аб парадку атрыманьня ільготных аднаразовых візаў для ахвотных трапіць на цырымонію 22 лістапада ў Вільні

Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў апублікаваў папярэдні плян мерапрыемстваў на 22–24 лістапада з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў у Вільні.

22 лістапада, пятніца

11.00–11.45 — Разьвітаньне грамадзкасьці з паўстанцамі ў Катэдральным касьцёле Вільні (уваход свабодны).

12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Катэдральным касьцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Катэдральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 — Пачатак пешай разьвітальнай працэсіі ад Катэдральнага касьцёла да могілак Росы.

14.00 — Цырымонія пахаваньня парэшткаў у калюмбарыі капліцы на могілках Росы.

Вечар — Канцэрт гурта «Dzieciuki» (дакладны час і месца агучаць пазьней).

23 лістапада, субота

11:00 — Грэка-каталіцкае богаслужэньне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гадоў у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

13:00 — Сустрэча грамадзкасьці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца назавуць пазьней).

16:00 — Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысьвечаны паўстаньню 1863-1864 гадоў (дакладны час і месца назавуць пазьней).

18:00 — Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадзкае шэсьце са зьнічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.

24 лістапада, нядзеля

12:00 — Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за спакой паўстанцаў у касьцёле Сьв. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 — 16:00 — Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясьцінах Вільні. Сустрэча каля касьцёла Сьв. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).

Паводле газэты “Новы Час

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.