Партыя БНФ » Выбарчыя камісіі рэдагуюць біяграфічныя звесткі апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Выбарчыя камісіі рэдагуюць біяграфічныя звесткі апазыцыйных кандыдатаў у дэпутаты

Дададзена 24.10.2019 10:51:48 | 726 праглядаў

Звычайна спакойныя пасяджэнні акруговай камісіі Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі № 51 23 кастрычніка былі парушаныя: намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і яшчэ два кандыдаты ў дэпутаты засталіся незадаволеныя тым, як у камісіі змянілі іх біяграфічныя дадзеныя, якія будуць надрукаваныя на плакатах на выбарчых участках.

registracyja-grodnaСтаршыня камісіі Сяргей Рапін давёў інфармацыю, што дадзеныя часткова браліся з анкет кандыдатаў, часткова з пададзеных кандыдатамі звестак, а таксама па іх рабіліся адпаведныя запыты ў адпаведныя інстанцыі. І што ў сваіх асабістых улётках кандыдаты могуць пісаць свае версіі.

Аднак такі падыход да надрукаванай у хуткім часе біяграфічнай інфармацыі кандыдатаў аказаўся непрымальным для тых, хто адстойваў свае біяграфічныя дадзеныя, пададзеныя ў камісію самімі кандыдатамі.

Кандыдат Уладзімір Арцыман абурыўся, што друкуюць не тыя дадзеныя, якія ён падаваў. Прынамсі, там з’явіўся запіс пра судзімасць дваццацігадовай даўніны. Арцыман сцвярджаў, што даўно знятая судзімасць не з’яўляецца судзімасцю, і таму такія звесткі непраўдзівыя. Ён таксама спаслаўся на таямніцу персанальных дадзеных, на закон аб інфармацыі, на Канстытуцыю, але старшыня камісіі проста параіў яму абскарджваць гэтае рашэнне ў абласной камісіі.

Алена Шаламіцкая, якая таксама балатуецца па гэтай акрузе, прасіла камісію вярнуць на плакат хаця б дадзеныя пра тое, што яна літаратар і займаецца творчай дзейнасцю. І што ў яе ёсць адпаведныя дакументы. Але скончылася ўсё тым, што яна ўсё ж панесла скаргу ў абласную камісію. Шаламіцкая перакананая, што там яе справа будзе мець станоўчы для яе вынік.

Яшчэ аднаго кандыдата, кіраўніка аддзялення БНФ у Гародні Вадзіма Саранчукова прадстаўляла на гэтым пасяджэнні яго давераная асоба Зміцер Бандарчук. Бандарчук таксама звярнуў увагу камісіі, што пададзеныя кандыдатам біяграфічныя звесткі адрозніваюцца ад зачытанага камісіяй варыянта. Але і ў гэтым выпадку заўвагі не былі прынятыя.

Чым скончацца абскарджанні і якія звесткі пра кандыдатаў мы ўбачым на плакатах на выбарчых участках, даведаемся неўзабаве.

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Снежань 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.