Партыя БНФ » Кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў: “Мая каманда – унікальная”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў: “Мая каманда – унікальная”

Дададзена 24.10.2019 11:33:24 | 349 праглядаў

Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні БНФ і лідэр гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які зарэгістраваны кандыдатам на парламенцкіх выбарах, лічыць сваю каманду ўнікальнай.

2019 Вадзім Саранчукоў 2- Вадзім Саранчукоў: #Каманда28 – гэта група людзей фактычна з усіх партый, якія на сённяшні дзень ёсць у Гародні, з розных грамадскіх арганізацыяй, каляпалітычных, экалагічных – гэта звычайныя актывісты. #Каманда28 – гэта не нейкая фармальная арганізацыя, гэта ініцыятыва для нашага горада, ініцыятыва групы людзей, якія бачаць развіццё для нашага горада, ведаюць як гэта зрабіць. Ведаюць, як сапраўды зрабіць так, каб у горада з’явіўся свой голас. У тых людзей, якія жывуць у горадзе, з’явілася магчымасць нейкім чынам рэалізоўваць сваё бачанне гораду, сваё бачанне краіны.

Палітык кажа, што праца яго каманды накіраваная на будучыню:

- Вадзім Саранчукоў: Любая кампанія павінна мець нейкую часовую рамку. У дадзеным выпадку тыя стратэгіі, тыя планы, якія мы распрацоўваем да юбілею горада – да 900-годдзя, якое будзе адзначацца ў 2028 годзе. Менавіта таму лічба 28 увайшла ў назву нашай каманды.

- Радыё Рацыя: Колькі людзей у вашай камандзе?

- Вадзім Саранчукоў: Людзей у нас шмат, мы не гонімся за нейкай лічбай, бо колькасць удзельнікаў на самой справе не мае значэння. Нам цікава якасць, нам цікава актыўнасць, тыя ідэі, прапановы, якія генеруюць людзі, што да нас прыходзяць.

Падчас збору подпісаў штодзённые пікеты каманды Вадзіма Саранчукова пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі сталі гарадзенскай адметнасцю.

Вадзім Саранчукоў 2019

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.