Сябра Сойму БНФ Аляксей Марачкін: націдэя сёння мусіць быць адна – “Беларусь перадусім!”
Дададзена 25.10.2019 12:08:34 | 424 праглядаў
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
У аўтарскай праграме “Ідэя Х” на Эўрарадыё дыскусію з удзелам запрошаных гасьцёў вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:05.
24 кастрычніка госць Еўрарадыё — мастак, педагог, літаратар, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксей Марачкін.