Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў выступіў па БТ са зваротам да выбаршчыкаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў выступіў па БТ са зваротам да выбаршчыкаў

Дададзена 30.10.2019 1:15:34 | 640 праглядаў

Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў выступіў у этэры дзяржаўнага тэлебачаньня са зваротам да выбаршчыкаў. У сваёй прамове лідэр БНФ сканцэнтраваў увагу на неабходнасьці абароны дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, дэмакратызацыі і рэформаў у накірунку пабудовы прававой дзяржавы: “Законы павінныя быць вышэй за дэкрэты і ўказы!” – заявіў Рыгор Кастусёў.

ТЭЛЕВЫСТУП РЫГОРА  КАСТУСЁВА,  СТАРШЫНІ ПАРТЫІ БНФ,

КАНДЫДАТА Ў ДЭПУТАТЫ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ ПА КУПАЛАЎСКАЙ ВЫБАРЧАЙ АКРУЗЕ №95

Добры дзень, паважаныя суайчыннікі.

Я, Рыгор Кастусёў, вылучаны Партыяй БНФ кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў па Купалаўскай выбарчай акрузе №95 у Мінску. Я з’яўляюся прадстаўніком Партыі БНФ,  Партыі, якая заўсёды кажа людзям праўду.

Асноўнымі  прыярытэтамі сваёй выбарчай праграмы я лічу –  абарону нацыянальных інтарэсаў нашай краіны, абарону інтарэсаў беларускага народу. Забеспячэнне палітычнай, ваеннай, эканамічнай, энергетычнай ды інфармацыйнай незалежнасці Беларусі, адраджэнне нашай мовы і культуры, аднаўленне дэмакратычнага кіравання і пераход да новай эканамічнай мадэлі для свабоды і дабрабыту беларускага народа.

Састарэлыя праграмы цяперашняга кіраўніцтва завялі краіну ў палітычны і эканамічны тупік. Чыноўнікі спрабуюць схавацца ад адказнасці, перакладаючы цяжар крызісу на беларускі народ, уводзячы новыя падаткі і зборы.

Мы зробім па-­іншаму! Мы ўсё зробім лепш!

Барацьба з карупцыяй –  наш першачарговы прыярытэт: хто не краў – сядзець не будзе.

Да выхаду з крызісу – ніякіх новых збораў ды падаткаў.

Мы правядзем разумную прыватызацыю: у дзяржаўнай уласнасці застануцца толькі тыя прадпрыемствы, якія маюць для дзяржавы стратэгічнае  значэнне.

Дадзім свабоду ды падтрымку малому і сярэдняму бізнесу.

Мы вернем рэальную і абароненую прыватную ўласнасць на зямлю для грамадзян Беларусі, прымем меры для абароны навакольнага асяроддзя.

Створым эканамічныя ўмовы для вяртання беларусаў, што працуюць за мяжой.

Падтрымаем інстытут сям’і і спынім выміранне беларусаў.

Толькі апора на моцную сям’ю можа скараціць колькасць разводаў і абортаў, што нішчаць будучыню нацыі.

Падтрымаем здаровы лад жыцця і спынім алкагалізацыю насельніцтва.

Беларусам павінны быць даступныя як айчынныя, так і замежныя лекі.

Замест павышэння пенсійнага ўзросту Партыя БНФ выступае за пераход да накапляльнай сістэмы.  Сваякі пенсіянераў у выпадку іх смерці павінны наследаваць у спадчыну недаатрыманыя пенсійныя адлічэнні.

Падтрымка роднай, як адзінай дзяржаўнай, беларускай мовы, нацыянальнай адукацыі і культуры – гэта  аснова нацыі і дзяржавы.

Партыя БНФ выступае за адмену татальнай кантрактнай сістэмы, за размеркаванне студэнтаў  выключна на добраахвотнай аснове.

Мы адновім дэмакратыю ды прававую дзяржаву на аснове прынцыпу падзелу галін улады і абрання грамадзянамі кіраўнікоў выканкамаў. Законы павінны быць вышэйшыя за ўказы і дэкрэты.

Рыгор Кастусёў Выбары 2019Мы за свабоду слова для ўсіх СМІ.

БНФ мае праграму рэформаў для беларусаў паводле прынцыпу “Не народ для ўрада, а ўрад для народа!”, каб беларусы жылі годна і заможна ды былі гаспадарамі на сваёй роднай зямлі.

Мы выступаем за вяртанне спрадвечных беларускіх сімвалаў: герба “Пагоня” і Бел-чырвона-белага сцяга.

З павагай да вас – ваш кандыдат па Купалаўскай выбарчай акрузе №95, старшыня БНФ, Рыгор Кастусёў.

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !!!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.