Партыя БНФ » Першая прамежкавая справаздача кампаніі назіраньня “Права выбару-2019″
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Першая прамежкавая справаздача кампаніі назіраньня “Права выбару-2019″

Дададзена 25.10.2019 2:40:59 | 371 праглядаў

Кампанія назірання “Права выбару” падрыхтавала і апублікавала 25 кастрычніка першую прамежкавую справаздачу па назіранні за хадой выбарчай кампаніі-2019.

права выбару67Па выніках этапаў фармавання выбарчых камісіяў і рэгістрацыі кандыдатаў кампанія “Права выбару” зафіксавала адсутнасць мінімальных пазытыўных зменаў у накірунку да забеспячэння выбарчых правоў беларусаў, правядзення сапраўды свабодных і справядлівых выбараў як у выбарчым заканадаўстве, так і ў практыцы падрыхтоўкі ды арганізацыі выбарчага працэсу ў Беларусі.

Найбольш важныя высновы справаздачы:

- адсутнасць у выбарчым заканадаўстве гарантыяў уключэння ў склад выбарчых камісіяў прадстаўнікоў тых партыяў, што бяруць удзел у выбарах, робіць магчымым дыскрымінацыйны падыход да апазыцыйных дэмакратычных партыяў і рухаў пры фармаванні выбарчых камісіяў;
- адсотак уключэння ў склад ВК ад агульнай колькасці вылучаных — ад 93 да 100% для праўладных партыяў, ад нуля да 2,5% у партыяў, што ўваходзяць у склад кампаніі “Права выбару”;
- практычна ўсім дэмакратычным кандыдатам, што вылучаліся толькі шляхам збору подпісаў, было адмоўлена ў рэгістрацыі. Пры гэтым яны ня мелі магчымасці азнаёміцца з канкрэтнымі прэтэнзіямі адносна подпісаў за сваё вылучэнне.

- на момант публікацыі справаздачы ніводная скрага кандыдатаў арганізацыяў “Права выбару” на адмову ў рэгістрацыі не была задаволеная.

З поўным тэкстам прамежкавай справаздачы на расейскай мове можна азнаёміцца на сайце кампаніі “Права выбару”:

 

Дадатковую інфармацыю вы можаце атрымаць праз эл. пошту: pravavybaru@gmail.com або па тэлефонах:
+375 29 6520048 Аляксандр Сілкоў, нацыянальны каардынатар сакратарыяту кампаніі “Права выбару-2019”

+375 29 6502425 Леў Марголін, кіраўнік аналітычнага аддзелу кампаніі “Права выбару-2019″

+375 29 6406582   Аляксей Янукевіч, кіраўнік прэсавай службы кампаніі “Права выбару-2019”

У кампанію назірання за выбарамі “Права выбару-2019” уваходзяць восем арганізацыяў: Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, ГА Рух “За Свабоду”, АГП, Беларуская партыя “Зялёныя”, незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці, аргкамітэт Партыі Свабоды і прагрэса.

Галоўнай мэтай кампаніі з’яўляецца абарона сапраўднага волевыяўлення грамадзянаў праз прадухіленне парушэнняў заканадаўства на ўсіх стадыях выбарчай кампаніі, фіксацыю парушэнняў і аператыўнае рэагаваньне на іх.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.