Партыя БНФ » Кандыдату ў дэпутаты ад БНФ Максіму Губарэвічу вынеслі папярэджаньне
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдату ў дэпутаты ад БНФ Максіму Губарэвічу вынеслі папярэджаньне

Дададзена 25.10.2019 3:25:53 | 309 праглядаў

Кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ Максіму Губарэвічу, які вылучаецца па Гарадзенскай сельскай выбарчай акрузе №53, рашэннем акруговай выбарчай камісіі вынеслі папярэджанне.

Падставы для папярэджання тлумачыць карэспандэнту Радыё Рацыя сам кандыдат:

Максім Губарэвіч– Сітуацыя выглядае наступным чынам. Паводле Выбарчага кодэксу кожны кандыдат у дэпутаты пасля рэгістрацыі павінен узяць адпачынак на працы, ці сацыяльна не аплочваемы, ці аплочваемы. У прынцыпе я так і зрабіў. Але так як любая арганізацыя – гэта пэўны набор бюракратычных працэдур, то бок, трэба было напісаць заяву, каб яе разгледзелі, трэба было перадаць справы сваім калегам, атрымаць адпускныя, у выніку я пайшоў у адпачынак на тыдзень пазней, чым быў зарэгістраваны кандыдатам. Камісія палічыла гэта парушэннем Выбарчага кодэксу і вынесла мне папярэджанне.

На думку грамадскага актывіста, ён у бліжэйшы час можа атрымаць і другое папярэджанне ад уладаў.

– Я са свайго боку не планаваў ісці ў адпачынак да рэгістрацыі, бо было невядома, ці зарэгіструюць мяне кандыдатам, і калі зарэгіструюць, у які дзень. Камісія палічыла гэта парушэннем, вынесла папярэджанне і паведаміла, што ў выніку яшчэ аднаго папярэджання будзе ўзнятае пытанне аб скасаванні маёй рэгістрацыі ў якасці кандыдата. 

Максім Губарэвіч на падставе артыкула 49 Выбарчага кодэкса падаў скаргу ў Гродзенскую абласную выбарчую камісію з патрабаваннем скасаваць папярджэнне, як вынесенае без законнага абгрунтавання.

Максім Губарэвіч плануе 27 кастрычніка 2019 году ў Свіслачы ажыццяўляць сустрэчы з мясцовымі жыхарамі як кандыдат у дэпутаты. І мясціны, дзе будзе адбывацца фэст памяці паўстанцаў, уваходзяць у яго акругу.

Дваццаць гадоў споўнілася, як паўстаў памятны знак у вёсцы Якушоўка Свіслацкага раёна. Мастацка аздоблены крыж сімвалізуе памяць беларусаў пра нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, які жыў там некаторы час разам з сям’ёй.

Традыцыйна, на дзень ушанавання паўстанцаў 1863 года, пілігрымы, якія прыязджаюць у Свіслач, завітваюць і ў Якушоўку, каб ушанаваць і гэтае месца.

27-га кастрычніка ў Свіслачы, раённым цэнтры Гарадзенскай вобласці, пройдзе традыцыйны штогадовы Фэст паўстанцаў 1863 года: ушанаванне магілы брата Кастуся Каліноўскага – Віктара, які быў ідэолагам паўстання, ускладанне кветак да бюстаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама наведванне памятнага каменя і крыжа на месцы дома Каліноўскіх, якія жылі ў Якушоўцы.

Такая праграма прадугледжана для людзей, якія маюць прыехаць у гэты дзень у Свіслач калектывам альбо асобна. Кажа адзін з удзельнікаў Фэсту паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы, публіцыст Уладзімір Хільмановіч:

– Сёлета адбудзецца ўрачыстае перапахаванне парэшткаў паўстанцаў у Вільні. Яно пройдзе на дзяржаўным роўні ў лістападзе. І з гэтага гледзішча вельмі важна працягваць нашую свіслацкую традыцыю, якой ўжо чвэрць стагоддзя. Цяжка палічыць дакладную колькасць адзначэнняў, дзесьці ад 24 да 27. Мы можам казаць ужо пра ўстойлівую традыцыю, бо гэта чвэрць стагоддзя, як людзі тут збіраюцца. 

Дзень памяці паўстанцаў традыцыйна праходзіць наконадні свята беларусаў „Дзяды”. Апоўдні 27-га кастрычніка на Свіслацкіх могілках плануецца ўскласці кветкі да магілаў Віктара Каліноўскага, а таксама Віктара Дзясяціка, свіслацкага актывіста, які заўчасна памёр пяць гадоў таму.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.