Партыя БНФ » Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага прайшла ў Сьвіслачы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага прайшла ў Сьвіслачы

Дададзена 27.10.2019 4:21:32 | 290 праглядаў

Традыцыйная акцыя памяці паўстанцаў Каліноўскага прайшла 27 кастрычніка ў Сьвіслачы. У гэтым годзе ўрачыстасьці былі праведзеныя ў фармаце перадвыбарчых мерапрыемстваў у межах агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты па Гарадзенскай-Сельскай выбарчай акрузе №53 ад Партыі БНФ Максіма Губарэвіча.

kalinouski_1Таксама ў гэты дзень Сьвіслач наведалі намесьнікі старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і  Вадзім Саранчукоў, іншыя кандыдаты ў дэпутаты парлямэнту ад Партыі БНФ, фронтаўскія актывісты ды сябры рэгіянальных патрыятычных суполак.

Ушанаванне паўстанцаў 1863 года ці Свіслацкі фэст, як яго ўжо традыцыйна называюць удзельнікі, ладзіцца штогод у апошнія выходныя кастрычніка ў Свіслачы Гарадзенскай вобласці. У папярэднія гады ўдзел у акцыях памяці ў Сьвіслачы быў падставай для адміністратыўнага перасьледу лідэраў Партыі БНФ ды дзесяткаў шараговых актывістаў.

Сёлетні фэст паўстанцаў 1863 года меў у праграме ўшанаванне магілы брата Кастуся Каліноўскага – Віктара Каліноўскага, які быў ідэолагам паўстання, ускладанне кветак да бюстаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, а таксама наведванне Свіслацкай гімназіі і памятнага каменя і крыжа на месцы дома Каліноўскіх, якія жылі ў Якушоўцы.    Дзень памяці паўстанцаў традыцыйна праходзіць наконадні свята беларусаў „Дзяды”.

«Героі жывуць, пакуль пра іх памятаюць!» — адзначыў на сваёй старонцы ў фэйсбуку гарадзенскі актывіст, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў – цытуе палітыка газэта “Новы Час“. У акцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек.

Акцыю ў Сьвіслачы ладзяць чвэрць стагоддзя, але сёлетняе адзначэньне было незвычайным праз правядзеньне яго ў фармаце перадвыбарчага мерапрыемства – падкрэслівае Беларускае Радыё Рацыя:

Падчас мерапрыемства былі выкананыя ўсе задачы, якія ставіў перад сабой кандыдат у дэпутаты па 53 сельскай выбарчай акрузе Максім Губарэвіч. Сумесна з ім на мерапрыемстве былі прадстаўнікі розных дэмакратычных і палітычных партыяў. За гэтым мерапрыемствам пільна назірала некалькі камераў спецслужбаў, але перашкодаў яны не чынілі. Зараз усе ўдзельнікі свіслацкага фэсту, якія завяршылі памятным фотаздымкам на якушоўскім крыжы, вяртаюцца дадому – паведамляе Радыё Рацыя.

Тлумачыць кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ Максім Губарэвіч:

– На дадзены момант казаць пра нейкія перашкоды не прыходзіцца. Папярэджвалася, што два месцы з чатырох, якія я заявіў у якасці месцаў сустрэчы з выбаршчыкамі, яны знаходзяцца занадта блізка да адміністрацыйных будынкаў, таму менавіта ля іх сустрэчы забаронены па выбарчым заканадаўстве. Таму мы вырашылі, каб не парушаць заканадаўства, адмераць роўна 20 метраў ад адміністрацыйных будынкаў, і зрабіўшы такую віртуальную мяжу, яе не перакрочваць. І праводзіць мерапрыемства, каб усё адпавядала цалкам беларускаму заканадаўству. 

Падчас мерапрыемстваў прысутнічалі назіральнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага Камітэту, якія пасьля апублікавалі справаздачу пра акцыю ў межах праграмы маніторынгу свабоды мірных сходаў. “У ходзе мірнага сходу адсутнічала магчымасць ідэнтыфікаваць супрацоўнікаў/ніц праваахоўных органаў, так як яны былі ў грамадзянскай форме адзення, без ідэнтыфікацыйных знакаў. Знаходжанне супрацоўнікаў/ніц міліцыі на мірных сходах у грамадзянскай форме адзення не дазваляе ўдзельнікам/цам разумець іх функцыі і паўнамоцтвы, а таксама не спрыяе камунікацыі і эфектыўнаму рашэнню складаных або канфліктных сітуацый” – гаворыцца ў дакуменце.

Як вядома, у Свіслачы адзін з лідараў паўстання 1863 года Кастусь Каліноўскі вучыўся ў гімназіі, там жа пахаваны ягоны брат Віктар. А ў Якушоўцы некаторы час жыла сям’я Каліноўскіх.

20191027_130510

Фотарэпартаж пра ўрачыстасьці ад рэгіянальнага парталу “Гарадзенская Вясна” глядзіце тут.

72530785_10214804675646530_6291504490180771840_n

72967417_10206088214680092_4924656394046537728_n

73524502_10206088216200130_3704038203330658304_n

73533171_10214804417200069_8152397443103719424_n

73541652_10206088215520113_1528526930196824064_n

74231863_10214804552923462_3777191924562132992_n

20191027_113840

20191027_114502

20191027_115148

20191027_120628

20191027_121049

20191027_124810

20191027_125520-3

20191027_130551-1

h20194

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.