Партыя БНФ » На вуліцах Гародні – пікеты кандыдата ад БНФ Вадзіма Саранчукова (акруга №51)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


На вуліцах Гародні – пікеты кандыдата ад БНФ Вадзіма Саранчукова (акруга №51)

Дададзена 29.10.2019 12:03:26 | 376 праглядаў

Прадстаўнікі каманды намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова вядуць агітацыйную кампанію ў цэнтры Гародні.

a7Акцыя вылучаецца нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

Распавядае Вадзім Саранчукоў, кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51:

– Пачаўся чарговы этап кампаніі. Мы атрымалі друкаваныя матэрыялы. У бліжэйшыя тры тыдні мы будзем займацца тым, што будзем распаўсюджваць гэтыя друкаваныя матэрыялы магчымым спосабам. Выкарыстоўваем кампанію для максімальнай камунікацыі з людзьмі, з выбарцамі.

Радыё Рацыя: Як людзі ўспрымаюць раздачу гэтай друкаванай прадукцыі?

Вадзім Саранчукоў: Успрымаюць вельмі станоўча на самой справе. Ёсць тыя, якія адмаўляюцца, безумоўна, і гэта абсалютна нармальна. Ёсць тыя, якія баяцца нейкую новую інфармацыю браць, але звычайна, калі падыходзіш да чалавека, усміхаешся, вельмі прыязна ставяцца.

У межах першага дня агітацыйнай акцыі прадстаўнікі каманды раздалі гарадзенцам некалькі соцень улётак з «Азбукай гарадзенца» – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

1 лістапада ад 19.00 да 19.25 ў этэры дзяржаўнага тэлебачаньня будуць транслявацца тэледэбаты кандыдатаў у дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51: намесьнік старшныі Партыі БНФ і кіраўнік гарадзенскай партарганізацыі Вадзім Саранчукоў будзе спрачацца з беспартыйным і часова непрацуючым Уладзімірам Арцыманамамі ад праўладных структур, беспартыйнай Аленай Шаламіцкай. Але асноўная дыскусія, напэўна, будзе весьціся з дзеючай дэпутаткай парламента Ліліяй Кір’як, якая ідзе на наступны тэрмін.

a3

a4

a2

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.