Партыя БНФ » Акруговая камісія перашкаджае Вадзіму Саранчукову распаўсюджваць агітацыйную друкаваную прадукцыю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Акруговая камісія перашкаджае Вадзіму Саранчукову распаўсюджваць агітацыйную друкаваную прадукцыю

Дададзена 30.10.2019 12:26:36 | 263 праглядаў

Кандыдата ў дэпутаты, зарэгістраванага ў Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 51, Вадзіма Саранчукова выклікалі ў камісію для дачы тлумачэнняў. Справа ў тым, што кіраўнік гарадзенскага БНФ, ён жа кандыдат у дэпутаты, актыўна пачаў агітацыйную кампанію з раздачай сваіх друкаваных матэрыялаў.

Матэрыялы, як і належыць, надрукаваліся ў друкарні, і раздача іх пачалася згодна з каляндарным планам. Але выклік у камісію ўсё ж адбыўся. Тлумачыць сам Вадзім Саранчукоў, намеснік старшыні Партыі БНФ і кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай акрузе №51:

Саранчукоў 2018“На размове прысутнічалі старшыня камісіі Сяргей Рапін, яго намеснік і сакратар. Мяне папрасілі даць тлумачэнні, чаму я раздаваў тую прадукцыю, якую не прадставіў у камісію. Але ў друкарні, дзе я забіраў наклад, было пакінута неабходная колькасць асобнікаў для зацікаўленых бакоў. Вельмі нармальная працэдура, калі друкарня цэнтралізавана накіроўвае тыя матэрыялы ўсім, каму трэба. Я таксама, як ішоў у камісію, занёс туды такія матэрыялы. Нідзе не сказана, што я мусіў іх прынесці ў канкрэтную дату. Таму я лічу што нічога не парушыў. Старшыня камісіі сказаў, што АВК № 51 будзе яшчэ абмяркоўваць гэтае пытанне” -
сказаў Вадзім Саранчукоў.

Вынікі такога абмеркавання стануць вядомыя неўзабаве. Нагадаем, што на мінулым тыдні Вадзім Саранчукоў падаў скаргу ў абласную камісію на тое, што акруговая камісія не выкарыстала пададзеныя кандыдатам біяграфічныя звесткі для стварэння плакатаў для выбарчых участкаў. Там паабяцалі даць ніжэйстаячай камісіі рэкамендацыі, каб тыя разгледзелі патрабаванні Вадзіма Саранчукова. Аднак па словах старшыні АВК № 51, рэкамендацыі ім яшчэ нават не паступалі.

Паводле сайта кампаніі  “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.