Лідэр Менскай арганізацыі БНФ на БТ абвінаваціў расейскую амбасаду
Дададзена 30.10.2019 12:35:28 | 1,093 праглядаў Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па мінскай Усходняй выбарчай акрузе № 107, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Касьпяровіч выступіў на тэлеканале «Беларусь 3».
«Надзвычай актуальным з’яўляецца пытанне беларускай незалежнасці, – падкрэсліў кандыдат у эфіры. – На ўсходзе, нажаль, у нас вельмі агрэсіўны сусед, які развязаў вайну ва Украіне. Мы ведаем, што расейская амбасада ў Менску фінансуе розныя сумнеўныя арганізацыі на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца адэптамі гэтак званага рускага міру. Дык вось гэтыя арганізацыі не бачаць Беларусь незалежнай краінай».
«На сённяшні дзень, як мне здаецца, нават для цяперашняй улады было б выгадна мець у парламенце прадстаўнікоў сіл, якія выступаюць за незалежнасць, у першую чаргу БНФ, якія маглі б ужо з пазіцыі дзяржаўнай абараняць беларускую незалежнасць», – сказаў Зьміцер Касьпяровіч.
У той жа час ён упэўнены, што «гэтыя прызначэнні адбываюцца ў Адміністрацыі прэзідэнта».

|