Партыя БНФ » Вітольд Ашурак: “Я не маю права заклікаць вас на выбарчыя ўчасткі”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вітольд Ашурак: “Я не маю права заклікаць вас на выбарчыя ўчасткі”

Дададзена 31.10.2019 12:37:20 | 929 праглядаў

“Мы маем сур’ёзны намер прыйсці да ўлады і ўмацаваць беларускія нацыянальныя інстытуты на падставе беларускіх нацыянальных інтарэсаў”, – заявіў сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак, кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ па Нёманскай выбарчай акрузе №56.

Разам з тым кандыдат у сваім выступе ў этэры дзяржаўнага тэлебачаньня выказаў стаўленьне да цяперашняй выбарчай кампаніі: “Я не маю права заклікаць вас на выбарчыя ўчасткі. Але так будзе не заўжды. За самай цёмнай ноччу прыходзіць дзень. І павінныя сустрэць гэты дзень падрыхтванымі. Гатуйцеся, сябры! Будзьце актыўнымі, сьмела выказвайце сваю грамадзянскую пазыцыю і патрабуйце павагі да сабе. Ведайце, што патрыётаў Беларусі больш, чым прыстасаванцаў.. Памятайце, вы – сіла, а Беларусь – перадусім!” – сказаў сябра Сойму БНФ Вітольд Ашурак.

Вітольд Ашурак

Травень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.