Партыя БНФ » Мазырскаму кандыдату ад Партыі БНФ “зарубілі” тэлеэфір
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Мазырскаму кандыдату ад Партыі БНФ “зарубілі” тэлеэфір

Дададзена 30.10.2019 10:46:05 | 263 праглядаў

Запіс перадвыбарчага выступлення кандыдата ад Партыі БНФ па Мазырскай выбарчай акрузе №42 Міхаіла Бандарэнкі не выйшаў ў эфір тэлеканала «Беларусь-3».

bandarenka-mishaВыступленнt павінна было транслявацца 28 кастрычніка на РУП ТРК “Тэлерадыёкампанія “Гомель”.

Найбольш вострыя словы ў выступленні кандыдата Бандарэнкі, якія маглі стаць прычынай для такога рашэння:

“Не верце дыктатару і яго памагатым. Яны хлусяць, ім пляваць на народ. Толькі разам мы можам змяніць уладу. І мы зробім гэта на працягу года. Так, Лукашэнка сыдзе, і тады ў нашай краіне пройдуць сапраўдныя свабодныя выбары. Будзем разам, і Беларусь стане вольнай. Жыве Беларусь!”.

Дарэчы, гэта ня першы такі выпадак у Гомелі. 22 кастрычніка не патрапіў у тэлеэфір выступ кандыдата ад АГП Уладзіміра Няпомняшчых.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Студзень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.