Партыя БНФ » Праграма старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва: “Мая Радзіма – Беларусь!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Праграма старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва: “Мая Радзіма – Беларусь!”

Дададзена 01.11.2019 12:03:11 | 448 праглядаў

У газэце “Звязда” апублікаваная праграма кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Купалаўскай акрузе №95, старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва

“Мая Радзіма – Беларусь”

davЯ, кандыдат ад Партыі БНФ, лічу прыярытэтам абарону беларускіх нацыянальных інтарэсаў: умацаванне палітычнай, ваеннай, эканамічнай, энергетычнай ды інфармацыйнай незалежнасці Беларусі, адраджэнне нашай мовы, аднаўленне дэмакратыі і прававой дзяржавы, пераход да новай эканамічнай мадэлі для свабоды і дабрабыту беларусаў.

Палітыка цяперашняга ўраду і чыноўнікаў, бяздумна падтрыманая дэпутатамі паслухмянага парламента, завяла краіну ў палітычны і эканамічны тупік.

БНФ мае праграму усебаковых рэформ па прынцыпе “Не народ для ўраду, а ўрад для народу!”, каб беларусы жылі годна і заможна ды былі сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі, каб нашы людзі не былі вымушаныя шукаць працы і лепшай долі ў замежжы.

Ніякіх новых збораў і падаткаў! У новым складзе парламента не месца тым, хто раней уводзіў новыя падаткі і зборы, у тым ліку ганебны збор з непрацуючых.

Разумная прыватызацыя: ва уласнасці дзяржавы застануцца толькі тыя прадпрыемствы, што маюць стратэгічнае значэнне.

Бар’еры для рэалізацыі беларусамі права ўласнасці на зямлю павінныя быць знятыя, а правы ўласнікаў нерухомасці – надзейна абароненыя.

Дадзім свабоду ды падтрымку бізнэсу, вызвалім яго ад адміністратыўнага ціску, зменшым падаткі.

Дыверсіфікуем пастаўкі энэрганосьбітаў для забеспячэння энергетычнай незалежнасці Беларусі.

Створым эканамічныя стымулы і ўмовы для вяртання беларусаў, што працуюць за мяжой.

Прымем закон пра “Карту суайчынніка” для ўмацавання культурных, гаспадарчых і адукацыйных сувязяў з беларусамі замежжа.

Падтрымка сям’і дапаможа скараціць колькасць разводаў і абортаў, што нішчаць будучыню нацыі.

Спыненне алкагалізацыі насельніцтва – дзяржаўная задача.

Абарона навакольнага асяроддзя: развіццё ўзнаўляльных і альтэрнатыўных крыніц энергіі, інфрастуктуры для электрамабіляў, энергаэфектыўная вытворчасць, закон пра абарону жывёлаў.

Бюджэт аховы здароўя трэба павялічыць да еўрапейскіх стандартаў, таксама развіваючы мэдычнае страхаванне. Людзям паівнны быць даступныя як айчынныя, так і замежныя лекі.

Замест павышэння пенсійнага ўзросту – пераход да накапляльнай сістэмы, каб пенсійныя адлічэнні назапашваліся і выплачваліся пасля выхаду на пенсію, а сваякі пенсіянераў у выпадку іх смерці мелі права атрымаць у спадчыну недавыплачаную частку пенсіі.

Падтрымка роднай мовы, адукацыі і культуры: спыніць скарачэнне беларускамоўных школ, стварыць сістэму вышэйшай адукацыі на беларускай мове.

Размеркаванне студэнтаў – выключна на добраахвотнай аснове. Адтэрміноўкі ад вайсковай службы павінны даваць магчымасць моладзі атрымаць адукацыю.

БНФ выступае за адмену татальнай кантрактнай сістэмы.

Мы за вяртанне спрадвечных беларускіх сімвалаў: герба “Пагоня” і Бела-Чырвона-Белага сцягу.

Дэмакратыя, прававая дзяржава, падзел галін улады: законы павінны быць вышэйшыя за ўказы і дэкрэты, а суды – незалежныя ад выканаўчай улады і падпарадкаваныя толькі закону.

Цэнзура недапушчальная: свабода слова павінна быць гарантаваная для ўсіх СМІ і для Інтэрнэту, людзі не павінны сядзець у турме за свае думкі, словы і перакананні.

Кіраўнікі выканкамаў павінныя абірацца грамадзянамі на свабодных выбарах.

Барацьба з карупцыяй – прыярытэт: хто ня краў – сядзець ня будзе, а хто скраў – павінны быць пакараны.

Выйдзем з Еўразійскага саюзу, які ёсць крыніцай праблем у эканоміцы, скасуем дамову пра “саюзную дзяржаву”, якая пагражае суверэнітэту Беларусі.

Створым бязвізавы рэжым з дзяржавамі Еўразвязу.

Надзейная мяжа з Расіяй спыніць паток злачыннасці, нелегальнай міграцыі ды наркотыкаў.

Беларусь мусіць выйсці з Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі (АДКБ), якая пагражае ўцягваннем нас ва ўзброеныя канфлікты ў Азіі. Замежныя вайсковыя аб’екты павінныя быць выдаленыя з тэрыторыі краіны.

Далучым Беларусь да Сусветнай гандлёвай арганізаці (WTO), каб адкрыць прадпрыемствам доступ на сусветны рынак, а беларусам даць доступ да якасных і танных тавараў.

З платформай Партыі БНФ можна азнаёміцца на сайце www.narodny.org

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.