Партыя БНФ » Тэлевыступ кандыдата БНФ па Сьветлагорску не дапусьцілі да этэру
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Тэлевыступ кандыдата БНФ па Сьветлагорску не дапусьцілі да этэру

Дададзена 02.11.2019 11:28:46 | 304 праглядаў

Кандыдат па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад Партыі БНФ Дзмітрый Савіч не дачакаўся свайго перадвыбарчага выступу на тэлеканале “Беларусь 3”. Яго знялі з эфіру.

savichУ сваім выступе Савіч, як і многія актывісты “Еўрапейскай Беларусі”, выкарыстаў той жа самы набор тэзісаў, якія прыводзілі да вынясення папярэджанняў і забароны выступаў іншым прадстаўнікам гэтай грамадзянскай кампаніі:

“Ёсць такое добрае слова баста. Што ў перакладзе азначае хопіць, дастаткова. Дык вось наша кампанія кажа баста калгаснай дыктатуры, баста з’яўленню каля нашых дамоў смяротна небяспечных прадпрыемстваў, якія атручваюць людзей і навакольнае асяроддзе, баста будаўніцтву такім спосабам атамнай станцыі ў Астраўцы, баста галечы і бяспраўю народа Беларусі! Жыве Беларусь!”.

Кандыдаты ад “Еўрапейскай Беларусі” – у “лідарах” па вынясенню ім папярэджанняў і цэнзураванню выступаў нібыта за абразы і паклёп у адносінах да службовых асобаў.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.