Партыя БНФ » Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі (відэа)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыdating #3: Рыгор Кастусёў, лідар Партыі БНФ і зямляк Лукашэнкі (відэа)

Дададзена 03.11.2019 12:07:38 | 169 праглядаў

62-гадовы Рыгор Кастусёў — адзін з самых дасведчаных кандыдатаў у дэпутаты на гэтых выбарах у Палату прадстаўнікоў. У яго гэта ўжо пятая парламенцкая кампанія! Можа, на гэты раз пашанцуе?

Сёння Кастусёў узначальвае Партыю БНФ. Трое яго дзяцей ужо дарослыя. Сын жыве ў Польшчы, пра што спадар Рыгор вельмі шкадуе. У праграме Змітра ЛукашукаКандыdating” палітык распавядае, як напачатку 1990-х сябраваў з Аляксандрам Лукашэнкам, навошта пайшоў на гей-прайд, ці прымусіў бы краіну займацца сексам па-беларуску і як давялося судзіцца за пенсію.

Рыгор Кастусёў на ЭўрарадыёХто гэтыя людзі, якія сёлета ідуць у дэпутаты? Побач з палітычнымі цяжкавагавікамі — новыя асобы, якія ўзяліся нібыта з ніадкуль. Як толькі стала вядома, каго зарэгістравалі, а каго не, рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук пачаў запісваць размовы з імі. Так з’явілася праграма “Кандыdating” —  блізкае знаёмства з кандыдатамі ў дэпутаты.

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.