Партыя БНФ » Тэлезварот Алены Церашковай, кандыдаткі ад Партыі БНФ па Каменнагорскай акрузе №101 у Менску: “У нас крадуць права выбару”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Тэлезварот Алены Церашковай, кандыдаткі ад Партыі БНФ па Каменнагорскай акрузе №101 у Менску: “У нас крадуць права выбару”

Дададзена 03.11.2019 12:05:48 | 228 праглядаў

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ па сталічнай Каменнагорскай выбарчай акрузе № 101 лекар Алена Церашкова выступіла на тэлеканале «Беларусь 3».

«Так званыя слугі народа, чынавенства на чале з чалавекам, які займае пасаду прэзідэнта, крадуць у нас права выбару, права, якое разам з правам на жыццё гарантаванае нам Канстытуцыяй», – заявіла яна.

«Нам у твар заяўляюць, што назіральнікам не пакажуць бюлетэні, а пераможца выбараў можа на ўсю краіну заявіць, што ён загадаў прынізіць працэнт прагаласаваўшых або што ён падзяліўся подпісамі з іншымі кандыдатамі», – адзначыла Церашкова. Яна працуе сківічна-асабовым хірургам у 11-й гарадской клінічнай бальніцы і  мае 20-гадовы стаж.

У Беларусі, сказала Церашкова, «нават падчас выбараў кандыдат можа выйсці толькі на дазволеныя вуліцы толькі ў дазволены час». «За нас вырашаюць, дзе нам паліць, дзе піць, на якой мове нам казаць, за якую партыю галасаваць», – заявіла яна.

«Чыноўнікі – гэта нашы з вамі наёмныя работнікі, – падкрэсліла Церашкова. – Мы плацім ім заробак з нашай кішэні, з нашых падаткаў. Прэзідэнт – гэта наёмны працаўнік. У цывілізаваным свеце мэр горада – наёмны працаўнік. Нанялі гультая, прайдзісвета або дурака – бывае. У наступны раз абярэм лепшага».

«Як наёмныя работнікі чыноўнікі абавязаныя даць справаздачу перад народам за тое, куды пайшлі нашы грошы. Чыноўнікі павінныя своечасова, сумленна і кампетэнтна адказваць на нашыя пытаньні», – лічыць кандыдат. Аднак, па яе словах, яны не кажуць праўду, «нават калі мы хапаем іх за руку, ловім на хлусні» – перадае словы Алены Церашковай інфармацыйная агенцыя Белапан.

Кандыдатка выступіла «катэгарычна супраць будаўніцтва АЭС». «Нам хлусяць цяпер, нам не скажуць праўду і тады, калі здарыцца чарговая катастрофа», – перакананая яна.

Кандыдат ад БНФ абвінаваціў амбасаду Расеі ў фінансаванні «сумніўных арганізацый»

cerashkova_alena637_sЦерашкова таксама адзначыла, што Расея – «наш буйны рынак збыту, перспектыўны эканамічны партнёр, гэта наш сусед, у рэшце рэшт». «Але большасць беларусаў насцярожана ставіцца да збліжэння з Расіяй. Чаму так званую інтэграцыю людзі на вуліцах называюць словамі “аншлюс”, “анэксія”? А ўсё таму ж. Нам хлусяць чыноўнікі, мы не можам давяраць дзяржаўных СМІ. Мы не ведаем, пра што і з кім дамаўляецца за нашай спінай урад. А мы, спадары, абавязаны гэта ведаць, інакш хутка прачнемся ў чужой краіне, пад чужым сцягам», – сказала кандыдат у дэпутаты.

Яна заклікала выбаршчыкаў з «дружна, разам, у поўны голас» сказаць: «Не, хопіць намі карыстацца, вярніце ўладу народу».

У Каменнагорскай акрузе акрамя кандыдата ад БНФ Алены Церашковай балатуюцца пяць кандыдатаў: сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Беларускай патрыятычнай партыі, Камуністычнай партыі і адна беспартыйная.

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.