Партыя БНФ » Месяц да гадзіны Х: Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў камэнтуе пагрозы інтэграцыйных змоваў Лукашэнкі з Расеяй
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Месяц да гадзіны Х: Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў камэнтуе пагрозы інтэграцыйных змоваў Лукашэнкі з Расеяй

Дададзена 04.11.2019 2:11:14 | 496 праглядаў

Беларускі прэм’ер заявіў, што зблізіць пазіцыі пры перамовах з расейцамі “не так проста”. Пра што сведчаць ягоныя словы? Камэнтуе старшыня БНФ Рыгор Кастусёў.

30 кастрычніка Сяргей Румас заявіў, што ўрады Беларусі і Расіі працуюць над інтэграцыйнымі дакументамі, каб за лістапад прадставіць вынікі працы кіраўнікам дзяржаў, аднак “зблізіць пазіцыі не так проста”.

Дарэчы, выказаўся ён так на сустрэчы з кіраўніком Падліковай палаты Расеі Аляксеем Кудрыным, якога 10 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў у тым, што ён “кансалідаваўся з нашымі адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць нас вучыць працаваць”.

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі заяўляў, што было б нядрэнна падпісаць пакет пагадненняў аб “паглыбленай інтэграцыі” 8 снежня, у гадавіну 20-годдзя Саюзнай дзяржавы. Сайт UDF.BY пацікавіўся ў старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва меркаваннем наконт таго, ці дамовяцца ўрады за месяц, які застаўся.

Рыгор Кастусёў Гэта мой крайСтаршыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў у каментары UDF.BY выказаў меркаванне, што словы Румаса сведчаць пра іншае – пра прапановы аж да ўваходжання Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі.

“Адбываецца тое, наконт чаго ўсе мы хваляваліся, хаця ўлады сцвярджалі, што размова пра суверэнітэта ці нейкай яго часткі не вядзецца. Пры гэтым некаторыя ня разумеюць, што інтэграцыя наўзамен на расійскія субсідыі прывядзе ды пагаршэння эканамічнай сітуацыі Беларусі, ды да паніжэння ўзроўня жыцця беларусаў”, – заявіў Кастусёў.

Ці атрымаецца схіліць беларускі бок да падпісання выгадных для Расеі пагадненняў аб інтэграцыі, залежыць ад таго, што паабяцаюць асабіста Лукашэнку, лічыць старшыня Партыі БНФ:

«Калі з ім ня дамовяцца, то нічога ў снежні ня будзе падпісана. І перамовы зацягнуцца – можа на некалькі месяцаў, а можа і на некалькі гадоў “, – мяркуе Кастусёў.

Палітык лічыць, што ў Лукашэнкі няма козыраў, якія можна было б прад’явіць у апошні момант, каб схіліць Расею да працягу субсідый:

“Тыя ж размовы пра казахстанскую нафту – блеф. Лукашэнка тут у пройгрышнай пазіцыі і ня здольны націснуць на Расію, бо ўсё ўпіраецца ў нежаданне Расеі дазволіць транзіт па сваёй тэрыторыі », – сказаў старшыня партыі БНФ.

Чэрвень 2020
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
© 2011 - 2020 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.