Партыя БНФ » Кандыдаты ад Партыі БНФ: “Чакаем беларусаў у Вільні 22 лістапада!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдаты ад Партыі БНФ: “Чакаем беларусаў у Вільні 22 лістапада!”

Дададзена 06.11.2019 12:17:49 | 255 праглядаў

Кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №95, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў запрашае ўсіх беларусаў ад імя каманды #kalinouski2019 22 лістапада 2019 года ў Вільню на імпрэзы, звязаныя з перапахаваннем паўстанцаў Каліноўскага.

Кастусь КаліноўскіМы больш за паўгады актыўна запрашаем усіх беларусаў далучацца да гэтай падзеі, якая адбудзецца ў Вільні. Не толькі на самім перапахаванні, там плануецца вялікі шэраг розных беларускіх мерапрыемстваў, пачынаючы ад канцэрта «Дзецюкоў» 22 лістапада, самаго перапахавання, іншых беларускіх імпрэзаў, сустрэча з Радай БНР. Арганізоўваюцца аўтобусы і з Менску, і з Віцебска, і з Гародні, і з Берасця. У Гародні мы таксама набіраем групу, каб ехаць арганізавана. Ужо ёсць папярэдняя дамова з аўтобусам, з начлегам у Вільні з 22 на 23 чысло – паведаміў Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Рыдыё Рацыя.

На думку палітыка падзеі ў Вільні 22-23 лістапада важныя для кожнага Беларуса:

– У Беларусі на сёння вельмі не хапае вобразаў герояў. І Каліноўскі акурат такі вобраз, і паплечнікі ягоныя акурат менавіта такі вобраз. Жыццёвыя і каштоўнасныя арыенціры, да якіх павінен імкнуцца кожны. 

Вадзім Саранчукоў упэўнены, што ў Вільні на перапахаванні паўстанцаў Каліноўскага будзе некалькі тысяч беларусаў з усёй краіны.

Плануецца, што ў Вільню на перерапахаванне паўстанцаў Каліноўскага 22 лістапада 2019 года прыедуць актывісты з Менску, Берасця, Віцебска і з іншых малых і вялікіх гарадоў Беларусі – паведаміў кандыдат у дэпутаты па Гарадзенскай-Вясковай выбарчай акрузе №53 ад Партыі БНФ Максім Губарэвіч.

Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў апублікаваў папярэдні плян мерапрыемстваў на 22–24 лістапада з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў у Вільні.

22 лістапада, пятніца

8.30 – Вынас трунаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. з ўнутранага двара Палаца ўладароў Вялікага княства Літоўскага. Урачыстае пастраеньне на Кафедральнай плошчы.

8.40 – Унос трунаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гг. у Кафедральны касцёл.

9.00—11.45 – Развітаньне грамадскасці з паўстанцамі ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход вольны).

12.00 – Пачатак урачыстай імшы ў Кафедральным касцёле Вільні (уваход абмежаваны, але на Кафедральнай плошчы будуць усталяваныя адмысловыя вялікія экраны).

13.20 – Пачатак пешай развітальнай працэсіі ад Кафедральнага касцёла да могілак Росы. Парэшткі Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага павязуць на лафеце, іншых паўстанцаў — на катафалках.

14.00 – Цырымонія пахавання парэшткаў у калумбарыі капліцы на могілках Росы.
20.00 – Канцэрт гурта «Dzieciuki» ў клубе «Legendos Klubas» (Kalvarijų g. 85), уваход — 5 еўра.

23 лістапада, субота

11:00 – Грэка-каталіцкае богаслужэньне за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у Базыльянскіх мурах (Святатроіцкая грэка-каталіцкая царква, адрас: Aušros Vartų g. 7B).

13:00 – Сустрэча грамадскасці з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі (дакладныя час і месца будуць агучана неўзабаве).

16:00 – Містэрыя: гісторыка-тэатральна-паэтычны Рэквіем прысвечаны паўстанню 1863-1864 гг (дакладны час і месца будуць агучаныя неўзабаве).

18:00 – Паўстанцкі ланцуг: жалобнае грамадскае шэсце са зьнічамі ад Вострае брамы да могілак Росы.

24 лістапада, нядзеля

12:00 – Беларускае рымска-каталіцкае набажэнства за супакой паўстанцаў 1863-1864 гг. у касцёле Св. Варфаламея на Зарэччы (адрас: Užupio g., 17).

14:00 – 16:00 – Бясплатныя пазнавальныя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёла Св. Варфаламея на Зарэччы (Užupio g., 17).

Сачыць за апошняй інфармацыяй можна на старонцы падзеі ў фэйсбуку і на адмысловым сайце Kalinouski.me.
Па ўсіх прапановах і за дадатковай інфармацыяй можна звяртацца па адрасу: kalinouski2019@gmail.com.
На перапахаваньне паўстанцаў з трох гарадоў едуць арганізаваныя аўтобусныя групы, далучайцеся:
Менск: kalinouski.me,
Віцебск: разам.бел
Гародня: +375 29 5082082 (МТС), +375 44 5391615(А1), admietnasc@gmail.com

Афіцыйны плян дзяржаўных мэмарыяльных мэрапрыемстваў вывешаны на сайце амбасады Літоўскай Рэспублікі ў Менску.

22 ноября 2019 г., Вильнюс

8.30 ч. Вынос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. из внутреннего двора Дворца правителей Великого княжества Литовского. Торжественное построение на Кафедральной площади

8.40 ч. Внос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. в Кафедральный собор-базилику Св. Станислава и Св. Владислава

9.00–11.30 ч. Общественное прощание

11.45 ч. Прибытие официальных лиц и иностранных делегаций в Кафедральный собор-базилику Св. Станислава и Св. Владислава

12.00 ч. Святая Месса в Кафедральном соборе-базилике Св. Станислава и Св. Владислава. Св. Мессу служит архиепископ-митрополит Гинтарас Грушас, участвуют епископы и военные капелланы Литвы, Польши, Беларуси. (Вход в Кафедральный собор будет ограничен, будет проводиться видеотрансляция на экране на Кафедральной площади (прямая трансляция LRT)

После Св. Мессы следуют прощальные речи официальных государственных лиц

13.20 ч. Вынос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. из Кафедрального собора-базилики Св. Станислава и Св. Владислава. Траурная процессия направляется на Старое кладбище Расу

(Маршрут траурной процессии: ул. Врублевскё, Швентарагё, Пилес, Диджёйи, Аушрос Варту, Пелесос, Расу до Старого кладбища Расу)

~ 14.00 ч. Остановка траурной процессии у Аушрос Вартай (Острая брама). Песнопения на литовском, польском и белорусском языках

~ 14.30 ч. Прибытие траурной процессии на Старое кладбище Расу. (Вход на Старое кладбище Расу будет ограничен, будет проводиться видеотрансляция на экране (прямая трансляция LRT)

14.40 ч. Внос гробов руководителей и участников восстания 1863–1864 гг. в часовню Старого кладбища Расу, последнее прощание

Окончание официальной части перезахоронения

Окончание государственного перезахоронения: памятный салют в честь руководителей и участников восстания 1863–1864 гг., а также всех сражавшихся и погибших за Свободу

~ 16.00 ч. Часовня Старого кладбища Расу, в которой похоронены руководители и участники восстания 1863–1864 гг., открыта для общественного посещения

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.