Партыя БНФ » Яшчэ тры папярэджаньні кандыдатам ад БНФ у Воршы, Наваполацку і Сьветлагорску
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Яшчэ тры папярэджаньні кандыдатам ад БНФ у Воршы, Наваполацку і Сьветлагорску

Дададзена 07.11.2019 10:45:51 | 249 праглядаў

Практычна ўсе кандыдаты ў дэпутаты, вылучаныя Партыяй БНФ, знаходзяцца цяпер пад пагрозай скасаваньня рэгістрацыі з прычыны папярэджаньняў за ўяўныя парушэньні пры ажыцьцяўленьні агітацыі.

savichСветлагорская акруговая выбарчая камісія 5 лістапада на чарговым пасяджэнні вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад партыі БНФ Дзмітрыю Савічу. Па меркаванні сябраў камісіі, ён парушыў графік і месца правядзення агітацыйных пікетаў.

У камісію паступілі заявы ад намесніцы старшыні АВК Н. Фурманавай і аддзела ідэалагічнай працы райвыканкама, які адсочвае правядзенне агітацыйнага пікетавання.

Дзмітрый Савіч на паседжанне АВК не з’явіўся.

Нагадаем, што 1 лістапада кандыдат па Светлагорскай выбарчай акрузе №46 ад Партыі БНФ Дзмітрый Савіч не дачакаўся свайго перадвыбарчага выступу на тэлеканале “Беларусь 3”. Яго знялі з эфіру.

Вольга ДамаскінаЯк піша Радыё Рацыя, камісія ўбачыла парушэнні выбарчага заканадаўства кандыдткай у дэпутаты ад Партыі БНФ у Наваполацку падчас правядзення агітацыйнага пікета 29-га кастрычніка.

Гэта быў супольны пікет кандыдаткі ў дэпутаты па Наваполацкай акрузе №24 ад БНФ Вольгі Дамаскінай і прадстаўнікоў партыі Народнай Грамады. За пікетоўцамі пільна назірала міліцыя, і менавіта міліцыянты звярнуліся ў акруговую камісію. Папярэджанне Вользе Дамаскінай абвясцілі нібыта за парушэнне артыкула №47 Выбарчага кодэксу.

– У артыкуле №47, я зачытала ім уголас, забараняецца прапаганда вайны, заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу… Камісіі не спадабаўся выраз на плакаціку “Далоў дыктатуру страху!”. Дык што, і камісія, значыцца, згодная з тым, што ў нас ёсць гэтая дыктатура страху? – кажа кандыдатка.

Папярэджанне Вольга Дамаскіна атрымала ўвечары 5-га лістапада, амаль праз тыдзень пасля пікету з плакатам.

Шэры КотЯк паведамляе orsha.eu, кандыдат у дэпутаты Зміцер Казлоў атрымаў першае папярэджанне ад выбарчай камісіі.

Кандыдат у дэпутаты парламента ад Партыі БНФ па Аршанскай 25-й акрузе Зміцер Казлоў, больш вядомы як блогер “Шэры кот”, атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі сваёй акругі. Ён праводзіць даволі яркую кампанію – амаль штодзённыя пікеты з плакатамі. Менавіта за плакаты яму і было выпісана папярэджанне.

На плакаце, за які зачапілася камісія, было два лозунгі: “Калгаснай дыктатуры – баста!”, “Фальшывым выбарах – баста!”. Калі Зміцер Казлоў атрымае яшчэ адно папярэджанне, то можа быць зняты з выбараў. Але, як кажа сам кандыдат, да гэтага ён, у прынцыпе, гатовы.

Нядаўна “Шэры Кот” даў вялікае інтэрвію відэаблогу “Страна для жизни”:

Апдэйт: неўзабаве Зміцеру Казлову вынеслі і другое папярэджаньне, скасаваўшы ягоную рэгістрацыю як кандыдата.

Пад папярэджаньнямі таксама знаходзяцца кандыдаты ў дэпутаты ў Менску Алена Талстая, Алена Церашкова, Рыгор Кастусёў, у Гародні Максім Губарэвіч ды іншыя.

Ужо зьнятыя з выбарчай гонкі за ўяўныя парушэньні вылучаныя ад Партыі БНФ актывісты Эўрапэйскай Беларусі:

Аксана Юшкевіч – кандыдатка па Мінскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 ад «Еўрапейскай Беларусі»;

Вольга Нікалайчык – кандыдатка па Мінскай-Уручскай акрузе №107 ад БНФ, актывіст «Еўрапейскай Беларусі»;

Арцём Чарняк – кандыдат па Мінскай-Партызанскай акрузе №110 ад БНФ, актывіст  «Еўрапейскай Беларусі»;

Павел Юхневіч – кандыдат па Мінскай-Пушкінскай выбарчай акрузе №103 ад БНФ, актывіст «Еўрапейскай Беларусі»;

Арсеній Чыгір – кандыдат па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79 ад БНФ, актывіст «Еўрапейскай Беларусі».

 

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.