Партыя БНФ » Кандыдата ад БНФ ў Воршы зьнялі з выбараў за другое папярэджаньне і затрымалі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдата ад БНФ ў Воршы зьнялі з выбараў за другое папярэджаньне і затрымалі

Дададзена 08.11.2019 1:02:31 | 276 праглядаў

Кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Аршанскай гарадской акрузе №25 Дзмітрыю Казлову, які вядзе відэаблог пад нікам “Шэры кот”, абвясцілі ўжо другое папярэджанне і скасавалі рэгістрацыю ў якасці кандыдата.

Шэры КотПершае папярэджанне акруговая выбарчая камісія вынесла яму за плакаты «Калгаснай дыктатуры – баста!» і «Фальшывым выбарам – баста!», якія кандыдат выкарыстоўваў на сваіх агітацыйных пікетах. Камісія папярэдзіла, што за паўторнае выкарыстанне гэтых плакатаў Дзмітрыю Казлову будзе абвешчана новае спагнанне, але гэта яго не спыніла. Адбылося чарговае пасяджэнне акруговай камісіі, дзе кандыдату абвясцілі ўжо другое папярэджанне, паведаміў назіральнік, праваабаронца Васіль Бераснеў:

– Я ім кажу: “Ён жа выступае супраць фальшывых выбараў. Ці вы за фальшывыя выбары, раз яго хочаце за гэта пакараць? Што да дыктатуры, то Эйсмант, сакратарка Лукашэнкі, сказала, што дыктатура – гэта наш брэнд. А што супраць калгаснай, дык у нас шмат негатыву супраць калгасаў!” І яны ў спешным парадку прагаласавалі адзінадушна, як заўсёды, за тое, каб адклікаць ягоную рэгістрацыю.

Атрымаўшы запрашэнне на пасяджэнне камісіі, Дзмітрый Казлоў не выключаў магчымасці, што справа скончыцца скасаваннем рэгістрацыі. Учора ўвечары да яго прыходзіў участковы міліцыянт, нібыта “проста, каб пазнаёміцца”. У блогера склалася ўражанне, што яго хочуць затрымаць у Воршы, каб ён не змог трапіць на сход, які склікае ў Мінску блогер NEXTA.

Апасенні Дзмітрыя Казлова апраўдаліся: раніцай, калі ён ужо выправіўся ў дарогу, яго затрымалі міліцыянта і настойліва параілі наведаць пасяджэнне камісіі. Неўзабаве хлопца адпусцілі, але другая спроба паехаць у Мінск зноўку скончылася затрыманнем. Прычына пакуль не вядомая, Дзмітрый Казлоў знаходзіцца ў пастарунку, прыкладна з 12.30 ягоны тэлефон адключаны.

Паводле сайта кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.